Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 16:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

32 I сказаў Майсей: «Вось слова, якое загадаў ГОСПАД: “Поўны гомар [пакіньце] на захаваньне ў пакаленьні вашыя, каб бачылі хлеб, якім Я карміў вас у пустыні, калі вывеў вас з зямлі Эгіпецкай”».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

32 І сказаў Майсей: вось, што загадаў Гасподзь: напоўніце гамор на захаваньне ў роды вашыя, каб вы бачылі хлеб, якім Я карміў вас у пустыні, калі вывеў вас зь зямлі Егіпецкай.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

32 І сказаў Майсей: «Гэта слова, якое сказаў Госпад: “Напоўніце гамор і захавайце яго для наступных вашых пакаленняў, каб ведалі яны хлеб, якім карміў Я вас у пустыні, калі ішлі вы з зямлі Егіпецкай”».

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 16:32
11 Крыжаваныя спасылкі  

Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных,


Гэта слова, якое загадаў ГОСПАД: “Зьбірайце яго кожны паводле таго, колькі яму зьесьці, па гомару на галаву, паводле ліку душаў вашых. Кожны будзе зьбіраць для тых, якія ў намёце ягоным"».


I назваў дом Ізраіля імя ягонае — “манна”, і яна была як насеньне каляндры, белая, а смак ягоны — як печыва з мёдам.


I сказаў Майсей Аарону: «Вазьмі адну пасудзіну, і палажы ў яе поўны гомар манны, і пастаў яе перад абліччам ГОСПАДА на захаваньне ў пакаленьні вашыя».


але загадаў ім слова гэтае, кажучы: “Слухайце голас Мой, і Я буду вам Богам, а вы будзеце Мне народам. Хадзіце ўсякім шляхам, якім Я загадаў вам [ісьці], каб вам добра было”.


Вяроўкамі людзкімі Я цягнуў іх, путамі любові. І Я быў для іх, як той, хто здымае ярмо ад сківіцаў іхніх, і схіляўся да іх, каб накарміць.


І, узяўшы хлеб, падзякаваўшы, паламаў і даў ім, кажучы: «Гэта ёсьць Цела Маё, Якое за вас даецца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».


Дзеля гэтага мусім асаб­ліва зважаць на чутае, каб нас ня зьнесла [плыньню].


які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, ітабліцы запавету,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы