ВЫХАД 10:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I яна пакрыла паверхню ўсёй зямлі, і зямля пацямнела, і яна паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэваў, якія засталіся пасьля граду; і не засталося ніякай зеляніны на дрэвах і на траве палявой у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай. Біблія (пераклад В. Сёмухі) яна пакрыла ўлоньне ўсёй зямлі, так што зямлі ня было відаць, і паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэўныя, што ацалелі ад граду, і не засталося ніякай зеляніны ні на дрэвах, ні на траве польнай ва ўсёй зямлі Егіпецкай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пакрыла яна ўсю паверхню зямлі, і зямля пацямнела. Такім чынам, з’ела яна ўсю расліннасць зямлі і ўсё, што засталося з пладоў на дрэвах, якія абмінуў град; не засталося зусім нічога зялёнага на дрэвах і на травах палявых на ўсёй зямлі Егіпецкай. |
I сказаў ГОСПАД Майсею: «Выцягні руку тваю на зямлю Эгіпецкую дзеля саранчы, і яна прыйдзе на зямлю Эгіпецкую, і паесьць усю траву зямлі, усё, што пакінуў град».
І яна пакрые паверхню зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць рэшту, што ацалела, што засталося ў вас пасьля граду, і паесьць кожнае дрэва, якое расьце ў вас на полі.
Тое, што засталося ад вусеняў, зьела саранча, што засталося ад саранчы, зьелі хрушчы, што засталося ад хрушчоў, паелі чэрві.
І Я аднагароджу вам за тыя гады, у якія [ўсё] паелі саранча, хрушчы, чэрві і вусені — войска Маё вялікае, якое Я паслаў супраць вас.
І сталася, калі [саранча] скончыла есьці траву на зямлі, я сказаў: «Госпадзе, ГОСПАДЗЕ! Калі ласка, даруй! Як устане Якуб? Бо ён малы».
І паслаў ён пасланцоў да Білеама, сына Бэора, у Пэтор, які над ракой зямлі сыноў народу ягонага, каб паклікаць яго, кажучы: «Вось, выйшаў народ з Эгіпту. Вось, ён пакрыў аблічча зямлі і пасяліўся насупраць мяне.