ВЫСЛОЎІ 12:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Словы бязбожнікаў цікуюць на кроў, але вусны правых ратуюць іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Словы бязбожных - засада на кроў, а вусны праведных ратуюць іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Словы бязбожнікаў учыняюць засаду дзеля забойства, а вусны справядлівых вызваляюць іх. |
Ногі іхнія бягуць да ліхоты і сьпяшаюцца, каб праліць кроў нявінную; думкі іхнія — думкі злачынныя, спусташэньне і загуба на дарогах іхніх.
бо знайшліся ў народзе Маім бязбожнікі, якія цікуюць як птушкаловы, стаўляюць пасткі, ловяць людзей.
А як настаў дзень, некаторыя Юдэі, зрабіўшы сход, далі сабе клятву, кажучы, што ня будуць ані есьці, ані піць, пакуль не заб’юць Паўла.
Вы ж цяпер разам з сынэдрыёнам паведаміце тысячніку, каб заўтра ён вывеў яго да вас, быццам маеце дакладней разгледзець адносна яго, а мы, перш, чым ён наблізіцца, гатовыя забіць яго».
просячы ў яго ласкі, каб ён выклікаў [Паўла] ў Ерусалім, учыніўшы змову, каб забіць яго ў дарозе.