і што [Эстэр] прыйшла перад аблічча валадара, і ён сказаў у лісьце, каб намер нягодны, які [Аман] надумаў супраць Юдэяў, зьвярнуўся на галаву ягоную, і павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве.
ВЫСЛОЎІ 11:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Дабрадзейная жанчына здабывае славу, і моцныя здабываюць багацьце. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Жанчына з добрым норавам здабывае гонар, а працавітыя дасягаюць багацьця. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Паслужлівая жанчына знойдзе славу, а дужыя набудуць багацце. |
і што [Эстэр] прыйшла перад аблічча валадара, і ён сказаў у лісьце, каб намер нягодны, які [Аман] надумаў супраць Юдэяў, зьвярнуўся на галаву ягоную, і павесілі яго і сыноў ягоных на дрэве.
І ня ведаюць яны, як рабіць справядліва, кажа ГОСПАД. Яны зьбіраюць гвалт і ліхадзейства ў палацах сваіх.
Дайце пачуць [гэта] ў палацах у Ашдодзе і ў палацах у зямлі Эгіпецкай і кажыце: “Зьбярыцеся на гарах Самарыі, і пабачце замяшаньне вялікае сярод яе, і прыгнёт унутры яе”.
Сапраўды кажу вам: дзе толькі будзе абвешчана Эвангельле гэтае ў-ва ўсім сьвеце, будзе сказана і пра тое, што яна зрабіла, на ўспамін пра яе».
а адно толькі патрэбна. Марыя ж выбрала добрую частку, якая ня будзе забраная ў яе».
і Ёанна, жонка Хузы, наглядчыка Ірадавага, і Сусанна, і многія іншыя, якія служылі Яму з маёмасьці сваёй.
Устаўшы, Пётар прыйшоў да іх, і, як прыйшоў, завялі яго ў залю; і сталі перад ім усе ўдовы, галосячы і паказваючы вопраткі і адзеньне, якія паспраўляла Сарна, як была з імі.
Староста — выбранай пані і дзецям яе, якіх я люблю ў праўдзе, і ня я адзін, але і ўсе, што пазналі праўду,
І прыйшлі слугі Давіда да Абігайлі ў Кармэль, і прамовілі да яе, кажучы: «Давід паслаў нас да цябе, каб узяць цябе сабе за жонку».