І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.
ВЫСЛОЎІ 10:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто хавае нянавісьць, у таго вусны хлусьлівыя, а хто паклёп разносіць, той дурань. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто хавае нянавісьць, у таго вусны ілжывыя; і хто пашырае паклёпы - неразумны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ілжывыя вусны хаваюць нянавісць, а хто зневажае — той неразумны. |
І вярнуўся Абнэр у Хеўрон, а Ёаў адвёў яго ў сярэдзіну брамы, каб з ім таемна пагаварыць, і ўдарыў яго там [мячом] у жывот, і памёр [Абнэр] за кроў Асаэля, брата Ёава.
Таго, хто ачарняючы, ачарняе таемна бліжняга свайго, я вынішчу; вочы пыхлівыя і сэрца надзьмутае ня буду зносіць.
хто языком сваім не ачарніў, не ўчыніў ліхога бліжняму свайму і ня ўзьвёў ганьбы на таго, хто побач,
ГОСПАДЗЕ, вядзі мяне ў праведнасьці Тваёй; насупраць ворагам маім выпрастуй шлях Твой перад абліччам маім.
Ня будзеш разносіць весткі марнай, і не давай рукі тваёй бязбожніку, каб быць сьведкам няправасьці.
Усе яны — адступнікі з адступнікаў, ходзяць нахабна, усе яны — медзь і жалеза, усе папсаваныя.
Высьцерагаюцца адзін аднаго, і брат да брата ня мае даверу, бо кожны брат, ашукваючы, ашуквае, і кожны бліжні ачарняе падступна.
Ня будзь паклёпнікам у народзе сваім. Не цікуй на кроў бліжняга твайго. Я — ГОСПАД!