I праходзілі тыя людзі, купцы Мадыянскія, а яны выцягнулі Язэпа з ямы, і прадалі Язэпа Ізмаэльцам за дваццаць срэбнікаў; і тыя завялі Язэпа ў Эгіпет.
БЫЦЦЁ 45:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Але цяпер не сумуйце, і няхай ня будзе жалю ў вачах вашых, што вы прадалі мяне сюды, бо дзеля захаваньня жыцьця паслаў мяне Бог перад вамі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але цяпер не маркоцьцеся і не шкадуйце пра тое, што вы прадалі мяне сюды, бо паслаў мяне Бог перад вамі, каб захаваць вам жыцьцё; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не шкадуйце, і хай не здаецца ганебным, што мяне прадалі ў гэтую мясцовасць. Для паратунку вашага паслаў мяне Бог перад вамі ў Егіпет. |
I праходзілі тыя людзі, купцы Мадыянскія, а яны выцягнулі Язэпа з ямы, і прадалі Язэпа Ізмаэльцам за дваццаць срэбнікаў; і тыя завялі Язэпа ў Эгіпет.
А яны сказалі: «Ты захаваў нам жыцьцё. Няхай мы знойдзем ласку ў вачах пана нашага, і будзем слугамі фараону».
I вы надумалі ліха супраць мяне, але Бог надумаў гэта на дабро, каб зрабіць так, як ёсьць сёньня, каб захаваць жыцьцё народу вялікаму.
І цяпер ня бойцеся, я буду карміць вас і дзяцей вашых». I суцяшаў іх, і прамаўляў да сэрцаў іхніх.
І сказалі Абсалом і ўсе Ізраільцяне: «Лепшая парада Хушая Аркейца, чым парада Ахітафэля». Бо ГОСПАД вырашыў ударэмніць добрую параду Ахітафэля, каб навёў ГОСПАД на Абсалома няшчасьце.
Бо калі моўчкі прамаўчыш у гэты час, палёгка і выратаваньне прыйдзе для Юдэяў з іншага месца, а ты і дом бацькі твайго загінеце. І хто ведае, ці ня дзеля такога часу, як гэты, ты дасягнула валадарства?»
і сказаў: «Голы я выйшаў з улоньня маці маёй, і голы вярнуся туды. ГОСПАД даў, і ГОСПАД забраў. Няхай будзе імя ГОСПАДА дабраслаўлёным!»
Ісус жа сказаў: «Ойча, даруй ім, бо ня ведаюць, што робяць». А тыя, што дзялілі шаты Ягоныя, кінулі жэрабя.
так што лепш ужо вам дараваць [яму] і суцешыць, каб гэтакі ня быў ахоплены смуткам празьмерным.
І падняліся назаўтра рана, і пакланіліся перад ГОСПАДАМ, і пайшлі ў дарогу зваротную, і прыйшлі ў дом свой у Раме. І Элькана спазнаў жонку сваю Ганну, і ГОСПАД узгадаў просьбу ейную.