Няхай служаць табе народы, і няхай кланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі тваімі, і няхай кланяюцца табе сыны маці тваёй. Хто праклінае цябе, будзе пракляты, а хто дабраслаўляе цябе, будзе дабраслаўлёны».
БЫЦЦЁ 42:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказалі яны яму: «Не, пане. Слугі твае прыйшлі купіць харчаваньне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яны сказалі яму: не, спадару наш; рабы твае прыйшлі купіць ежы; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны адказалі: «Не, гаспадару, гэта — паслугачы твае, прыбылі, каб купіць харчоў. |
Няхай служаць табе народы, і няхай кланяюцца табе плямёны. Будзь гаспадаром над братамі тваімі, і няхай кланяюцца табе сыны маці тваёй. Хто праклінае цябе, будзе пракляты, а хто дабраслаўляе цябе, будзе дабраслаўлёны».
I адказаў Ісаак, і сказаў Эзаву: «Вось, я паставіў яго гаспадаром над табою, і ўсіх братоў ягоных аддаў яму за слугаў, і збожжам і віном абдарыў яго. А табе што я зраблю, сыне мой?»
I сказалі яму браты ягоныя: «Няўжо валадарачы, ты будзеш валадарыць над намі? Ці, пануючы, будзеш панаваць над намі?» I яшчэ больш зьненавідзелі яго за сны ягоныя і за словы ягоныя.
У каго са слугаў тваіх будзе знойдзена гэта, той няхай памрэ, а мы таксама станем нявольнікамі пана майго».
І сталася, калі Абадыя быў у дарозе, вось, Ільля [ідзе] насустрач яму. І ён пазнаў яго, і ўпаў на аблічча сваё, і сказаў: «Ці гэта ты, гаспадару мой, Ільля?»
І пазнаў Саўл голас Давіда, і сказаў: «Ці гэта голас твой, сыне мой Давід?» І Давід сказаў: «Гэта голас мой, гаспадару мой, валадар».