Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 18:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

7 І сталася, калі Абадыя быў у дарозе, вось, Ільля [ідзе] насустрач яму. І ён пазнаў яго, і ўпаў на аблічча сваё, і сказаў: «Ці гэта ты, гаспадару мой, Ільля?»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

7 Калі Аўдзій ішоў дарогаю, вось, насустрач яму ідзе Ільля. Ён пазнаў яго і ўпаў на аблічча сваё і сказаў: ці ты гэта, спадару мой Ільля?

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

7 І калі Абдзія быў у дарозе, выйшаў Ілля яму насустрач; ён, калі пазнаў яго, упаў на твар свой і сказаў: «Ці гэта ты, гаспадару мой, Ілля?»

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 18:7
16 Крыжаваныя спасылкі  

Але што хадзілі вы ўбачыць? Ці чалавека, апранутага ў мяккія шаты? Вось, тыя, што носяць мяккія шаты, знаходзяцца ў дамах валадарскіх.


Сам жа Ян меў адзеньне з вярблюдавага воласу і скураны пояс на паясьніцы сваёй, а ежаю яго была саранча і дзікі мёд.


І прыйдуць да цябе з паклонам сыны крыўдзіцеляў тваіх, і ўпадуць да стопаў ног тваіх усе, якія пагарджалі табою, і назавуць цябе Горадам ГОСПАДА і Сыёнам Сьвятога Ізраіля.


І сталася ў той час, што Ерабаам выйшаў з Ерусаліму, і знайшоў яго на шляху прарок Ахія з Шыло. А быў ён апрануты ў новы плашч, і толькі яны адны былі ў полі.


А з ім была тысяча Бэн’ямінцаў і Цыва, слуга дому Саўла, і пятнаццаць сыноў ягоных, і дваццаць слугаў ягоных з ім. І пераправіліся яны праз Ярдан перад абліччам валадара.


І калі пайшоў юнак, устаў Давід з паўднёвага боку, і ўпаў абліччам сваім на зямлю, і тры разы пакланіўся. І пацалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, а Давід плакаў уголас.


І сказаў Аарон Майсею: «Прашу, гаспадару мой, не карай нас за грэх, якога мы неразважна дапусьціліся і якім саграшылі.


I прыйшлі таксама браты ягоныя, і ўпалі перад абліччам ягоным, і сказалі: «Вось, мы — слугі для цябе».


I цяпер, прашу, няхай застанецца слуга твой замест хлопца нявольнікам пана майго, а хлопец няхай пойдзе з братамі сваімі.


І мы сказалі пану нашаму: “Ёсьць у нас бацька стары і дзіця старасьці [ягонае] малое, а брат ягоны памёр, і ён адзін застаўся па маці сваёй, і бацька ягоны любіць яго”.


I сказаў Юда: «Што нам сказаць, пане мой? Што нам гаварыць і як нам апраўдвацца? Бог знайшоў правіну слугаў тваіх. Вось, мы — нявольнікі пана майго, і мы, і той, у чыіх руках быў знойдзены келіх».


І засьмяялася Сара ў сабе, кажучы: «Пасьля таго, як я састарэла, ці ж буду мець асалоду? І гаспадар мой стары».


І падняў ён вочы свае, і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. І ён убачыў, і выбег ад уваходу ў намёт насустрач ім, і пакланіўся да зямлі,


І падзялілі паміж сабой зямлю, каб абыйсьці яе. Ахаў пайшоў адной дарогай, а Абадыя — другой дарогай асобна.


І ён сказаў яму: «Я. Ідзі і скажы гаспадару твайму: “Вось, Ільля [тут]”».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы