Разьдзёртага [зьвярамі] я не прыносіў да цябе, я сам нёс віну, з рукі маёй ты шукаў гэта, ці яно было ўкрадзена ўдзень, ці ўкрадзена ўначы.
БЫЦЦЁ 31:40 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Было, што ўдзень жэрла мяне гарачыня, і мароз — уначы; і ўцякаў сон мой з вачэй маіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) я зьнемагаў удзень ад сьпёкі, а ўначы ад сьцюжы, і сон мой бег ад вачэй маіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Днём мучыла мяне спякота, а ноччу холад, сон уцякаў ад вачэй маіх. |
Разьдзёртага [зьвярамі] я не прыносіў да цябе, я сам нёс віну, з рукі маёй ты шукаў гэта, ці яно было ўкрадзена ўдзень, ці ўкрадзена ўначы.
Гэтакія [былі] мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьве дочкі твае і шэсьць гадоў за авечак тваіх, і ты зьмяняў плату маю дзесяць разоў.
А Майсей пасьвіў авечак Етра, цесьця свайго, сьвятара Мадыянскага. I павёў ён чараду на другі бок пустыні, і прыйшоў да гары Божае Харэў.
І ўцёк Якуб на палі Араму, і служыў Ізраіль за жонку, і за жонку пільнаваў [статак].
І Я паслаў суш на зямлю, і на горы, і на збожжа, і на вінаград, і на алей, і на тое, што выдае зямля, і на людзей, і на быдла, і на ўсю працу рук”».
І былі пастухі ў той ваколіцы, якія начавалі ў полі і вартавалі ўначы каля статку свайго.
Ён правёў цябе праз пустыню вялікую і страшную, у якой былі атрутныя зьмеі і скарпіёны, зямля сухая і бязводзьдзе. Ён вывеў табе ваду са скалы цьвёрдай,
Памятайце кіраўнікоў вашых, якія казалі вам слова Божае; і, аглядаючы вынік жыцьця іх, пераймайце веру [іхнюю].