Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 27:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй, і зрабіла маці ягоная прысмакі, якія любіў бацька ягоны.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй; і маці ягоная зрабіла страву, якую любіў бацька ягоны.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І ён пайшоў, і прынёс, і аддаў маці. І прыгатавала яна ежу, якую, як ведала, хацеў бацька яго,

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 27:14
11 Крыжаваныя спасылкі  

I любіў Ісаак Эзава, бо ўпаляванае ім [было] ў вуснах ягоных; а Рэбэка любіла Якуба.


I сказала яму маці ягоная: «На мне [будзе] праклён твой, сыне мой, толькі паслухай голасу майго і ідзі, і вазьмі для мяне [казьлянят]».


I ўзяла Рэбэка адзежу Эзава, сына свайго старэйшага, найкаштоўнейшую, што была ў яе дома, і апранула Якуба, сына свайго малодшага,


і дала прысмакі і хлеб, які яна зрабіла, у рукі Якуба, сына свайго.


I зрабіў ён таксама прысмакі, і прынёс бацьку свайму, і сказаў бацьку свайму: «Устань, ойча мой, і зьеш дзічыну сына свайго, каб дабраславіла мяне душа твая».


і зрабі мне прысмакі, якія я люблю, і прынясі мне, і я паем, каб дабраславіла цябе душа мая раней, чым я памру».


“Прынясі мне дзічыны і зрабі мне прысмакі, і я буду есьці, і дабраслаўлю цябе перад абліччам ГОСПАДА, перад сьмерцю сваёй”.


Пайдзі да авечак і вазьмі мне адтуль двух казьлянят добрых; і я прыгатую з іх прысмакі для бацькі твайго, якія ён любіць.


Ня дай прыхіліцца сэрцу майму да словаў ліхіх, да чыненьня справаў бязбожных з людзьмі злачыннымі, і няхай ня буду я есьці ласункі іхнія.


Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і клопатамі жыцьцё­вымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана.