БЫЦЦЁ 25:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I нарадзіла яна яму Зімрана, і Ёкшана, і Мэдана, і Мадыяна, і Ішбака, і Шуаха. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Яна нарадзіла яму Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яна нарадзіла яму Замрана, і Ексана, і Мадана, і Мадыяна, і Ісбака, і Суэ. |
І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; а імя гораду ягонага — Авіт.
I праходзілі тыя людзі, купцы Мадыянскія, а яны выцягнулі Язэпа з ямы, і прадалі Язэпа Ізмаэльцам за дваццаць срэбнікаў; і тыя завялі Язэпа ў Эгіпет.
І выйшлі яны з Мадыяну, і прыйшлі ў Паран, і ўзялі з сабою людзей з Парану, і прыйшлі ў Эгіпет да фараона, валадара Эгіпецкага. А ён даў ім дом і харчаваньне і выдзяліў яму зямлю.
І пачулі тры сябры Ёва пра вялікае няшчасьце, якое напаткала яго, і прыйшлі, кожны з мясцовасьці сваёй: Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы. І дамовіліся яны, каб разам прыйсьці, і наведаць яго, і пацешыць.
І сказаў Мааў старшыням Мадыяну: «Цяпер гэтая супольнасьць паесьць усё кругом, як вол саскубае траву на полі». У той час валадаром Мааву быў Балак, сын Цыпора.
«Помстай адпомсьці за сыноў Ізраіля Мадыянцам, а потым будзеш далучаны да народу свайго».
і валадароў Мадыяну пазабвалі, акрамя тых, якія загінулі ў бітве: Эвія, Рэкема, Цура, Хура, Рэву, пяць валадароў Мадыяну; і Білеама, сына Бэора, забілі мячом.