І вы будзеце абразаць цела скуравінкі вашай, і будзе гэта на знак запавету паміж Мною і вамі.
БЫЦЦЁ 17:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Гэта вось запавет Мой, які вы павінны захаваць паміж Мной і вамі, і насеньнем тваім пасьля цябе: няхай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гэта ёсьць запавет Мой, які вы павінны датрымліваць паміж Мною і вамі і паміж нашчадкамі тваімі пасьля цябе: хай будзе ў вас абрэзаны ўвесь мужчынскі пол; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Гэта вось запавет Мой, які вы будзеце захоўваць, паміж Мной і вамі, і нашчадкамі тваімі па табе. Хай будзе ў вас абрэзаны кожны мужчынскага роду. |
І вы будзеце абразаць цела скуравінкі вашай, і будзе гэта на знак запавету паміж Мною і вамі.
І ўзяў Абрагам Ізмаэля, сына свайго, і ўсіх народжаных у доме сваім, і ўсіх купленых за срэбра сваё, усіх мужчынскага роду з дому Абрагама, і абрэзаў цела скуравінкі іхняй у той самы дзень, калі прамаўляў да яго Бог.
І ўсе мужчыны дому ягонага, народжаныя ў доме і купленыя за срэбра ў чужынцаў, былі абрэзаныя з ім.
Толькі тады мы пагодзімся з вамі, калі вы будзеце, як мы, каб быў абрэзаны ў вас кожны мужчына.
Толькі пры адной [умове] пагодзяцца з намі людзі гэтыя, каб жыць з намі і быць адным народам, калі ў нас будуць абрэзаныя ўсе мужчынскага [роду], як яны абрэзаныя.
I калі чужынец будзе жыць з табою, і [захоча] ўчыніць Пасху ГОСПАДА, абрэж у яго ўсіх мужчынаў, і тады няхай наблізіцца, каб рабіць яе, і будзе ён як тутэйшы ў зямлі; але ніхто неабрэзаны ня будзе есьці яе.
I ўзяла Цыпора крэмень, і абрэзала скуравінку сына свайго, і дакранулася да ног ягоных, і сказала: «Бо ты мне жаніх крыві».
Абрэжцеся дзеля ГОСПАДА і адкіньце скуравінкі сэрцаў вашых, мужы Юды і жыхары Ерусаліму, бо выйдзе гнеў Мой, як агонь, і будзе гарэць, і не затухне з прычыны ліхіх учынкаў вашых”.
Майсей даў вам абразаньне; хоць яно і не ад Майсея, але ад бацькоў, і ў суботу вы абразаеце чалавека.
І даў яму запавет абразаньня. І гэтак ён нарадзіў Ісаака, і абрэзаў яго на восьмы дзень; і Ісаак — Якуба, і Якуб — дванаццаць патрыярхаў.
Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае,
Няма ані Юдэя, ані Грэка; няма ані слугі, ані свабоднага; няма ані мужчыны, ані жанчыны, бо ўсе вы адно ў Хрысьце Ісусе.
Тыя, якія хочуць мець добры выгляд паводле цела, прымушаюць вас абрэзвацца толькі дзеля таго, каб ня быць ім перасьледаванымі за крыж Хрыстовы.
Дзеля гэтага памятайце, што вы, некалі пагане целам, называныя неабрэзанымі праз тых, якія завуцца абрэзанымі целам [абразаньнем], зробленым рукамі,
І абрэжа ГОСПАД, Бог твой, сэрца тваё і сэрца насеньня твайго, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй, каб ты жыў.
бо абрэзаныя — гэта мы, якія служым Богу духам, і хвалімся ў Хрысьце Ісусе, і ня ў целе маем спадзяваньне;
У той час сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Зрабі сабе нажы каменныя і абрэж сыноў Ізраіля другі раз».
Такая вось прычына другога абразаньня: увесь народ, які выйшаў з Эгіпту, мужчынскага роду, усе ваяры памерлі, вандруючы па пустыні,