I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары.
БЫЦЦЁ 16:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І знайшоў яе анёл ГОСПАДА каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Шур, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І знайшоў яе анёл Гасподні каля крыніцы вады ў пустыні, каля крыніцы на дарозе да Сура. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Анёл Госпадаў знайшоў яе паблізу крыніцы водаў у пустыні, каля крыніцы пры дарозе на Сур, |
I рушыў адтуль Абрагам у зямлю Нэгеў, і пасяліўся між Кадэшам і Шурам, і жыў у Герары.
I пачуў Бог голас хлопчыка. І паклікаў анёл Божы да Агар з неба, і сказаў ёй: «Што з табою, Агар? Ня бойся, бо пачуў Бог голас хлопчыка з месца, дзе Ён ёсьць.
Устань, падымі хлопца і трымай яго моцна рукою сваёю, бо Я зраблю яго народам вялікім».
I адчыніў Бог вочы ейныя, і яна ўбачыла студню з вадою, і пайшла, і напоўніла мех вады, і дала піць хлопцу.
I паклікаў яго анёл ГОСПАДА з неба, і сказаў: «Абрагаме! Абрагаме!» Той сказаў: «Вось я!»
ГОСПАД, Бог неба, Які ўзяў мяне з дому бацькі майго і з зямлі нараджэньня майго, і Які казаў да мяне, і Які прысягнуў мне, кажучы: “Насеньню твайму Я дам гэтую зямлю”, — Ён пашле анёла Свайго перад абліччам тваім, і ты возьмеш адтуль жонку сыну майму.
І жылі яны ад Хавілі да Шура, які насупраць Эгіпту, калі ідзеш у Асірыю. Перад абліччам усіх братоў сваіх пасяліўся ён.
I павёў Майсей Ізраіль ад мора Чырвонага, і яны ўвайшлі ў пустыню Шур; і ішлі яны тры дні па пустыні, і не знайшлі вады.
I зьявіўся яму анёл ГОСПАДА ў полымі агню з сярэдзіны цярновага куста. І ён бачыў, і вось, цярновы куст гарэў агнём, але куст не згараў.