Выйшаў супраць яго Сальманэсэр, валадар Асірыі. І Осія стаў слугою ягоным, і плаціў яму даніну.
АСІІ 10:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама яго завядуць у Асірыю як дар для валадара Ярэву. Эфраім пакрыецца ганьбаю, і Ізраіль будзе асаромлены за рашэньне сваё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А сам ён аднесены будзе ў Асірыю - у дарунак цару Ярэву; пасаромлены будзе Яфрэм, і пасароміцца Ізраіль ад намыслу свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо і ён сам перапраўлены ў Асірыю, у падарунак цару вялікаму; апануе ганьба Эфраіма, засаромеецца Ізраэль дзеля рашэння свайго. |
Выйшаў супраць яго Сальманэсэр, валадар Асірыі. І Осія стаў слугою ягоным, і плаціў яму даніну.
Бо сорамна будзе вам дзеля дуброваў, якія вам падабаюцца, у ганьбе будзеце дзеля садоў, якія вы сабе выбралі.
Зьніякавеюць і асаромяцца ўсе разам, і пойдуць у ганьбе тыя, якія робяць выявы [ідалаў].
І будзе саромецца Мааў дзеля Кемоша, як дом Ізраіля саромеўся дзеля Бэтэлю, на які спадзяваўся.
Але яны не паслухалі і не прыхілілі вуха сваё, і пайшлі паводле закамянеласьці сэрца свайго ліхога, і павярнуліся [да Мяне] плячыма, а не абліччам.
І ты распусьнічала з сынамі Асірыі, бо ня мела насычэньня, распусьнічала з імі, але не насыцілася.
І вы ўзгадаеце шляхі вашыя ліхія і ўчынкі вашыя, якія не [былі] добрыя, і будзеце брыдзіцца саміх сябе з прычыны беззаконьняў вашых і брыдотаў вашых.
І таксама багоў іхніх з літымі выявамі іхнімі, з начыньнем іхнім каштоўным, срэбным і залатым, завязе ў палон у Эгіпет; і ён [некалькі] гадоў будзе стаяць [вышэй], чым валадар з поўначы.
Чым больш яны памножыліся, тым больш грашылі супраць Мяне. [Дзеля гэтага] славу іхнюю Я замяню ў ганьбу.
І ўбачыў Эфраім хваробу сваю, а Юда — рану сваю, і пайшоў Эфраім у Асур, і паслаў да валадара Ярэва, але той ня можа ані аздаравіць вас, ані вылечыць рану вашую.
Бо і яно з Ізраіля; разьбяр зрабіў яго, і яно ня ёсьць богам, на кавалкі разваліцца цяля Самарыі.
Бо вы захоўваеце пастановы Омры і ўсе справы дому Ахава, і ходзіце паводле рады іхняй. Дзеля гэтага Я аддам цябе на спусташэньне і жыхароў тваіх — на насьмешку, і ты панясеш ганьбу народу Майго».