І ГОСПАД адкінуў усё насеньне Ізраіля, і прынізіў іх, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад аблічча Свайго.
АСІІ 1:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зачала яна зноў, і нарадзіла дачку. І сказаў [Госпад] да яго:«Назаві імя ейнае Лё-Рухама, бо ўжо не зьяўлю міласьці над домам Ізраіля, бо, узьнімаючыся, узьнімуся супраць яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зачала яшчэ і нарадзіла дачку, і Ён сказаў яму: «дай ёй імя Ларухама; бо я ўжо ня буду больш літаваць дому Ізраілевага, каб дараваць ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ды пачала яшчэ і нарадзіла дачку; дык сказаў ёй: «Назаві яе імем “Без міласэрнасці”, бо я ўжо болей не буду шкадаваць дом Ізраэля і не дарую ім. |
І ГОСПАД адкінуў усё насеньне Ізраіля, і прынізіў іх, і аддаў іх у рукі рабаўнікоў, аж пакуль зусім не адкінуў іх ад аблічча Свайго.
У дзявятым годзе Осіі валадар Асірыі здабыў Самарыю і перасяліў Ізраіля ў Асірыю, і пасяліў іх у Халаху, і ў Хаборы каля ракі Газан, і ў гарадах Мідзянаў.
Калі гальлё ягонае высахне, будзе адламанае, і прыйдуць жанчыны, і спаляць яго. Гэты народ неразумны, дзеля гэтага не пашкадуе яго Той, Які зрабіў яго, і ня зьлітуецца над ім Той, Які ўкшталтаваў яго.
І Я засею яе для Сябе на зямлі, і зьлітуюся над Лё-Рухамой, і скажу Лё-Аммі: «Ты — народ Мой!», а ён скажа: «Бог мой!»
І сказаў ГОСПАД мне: «Што ты бачыш, Амосе?» І я сказаў: «Грунтвагу». І сказаў Госпад: «Вось, Я павешу грунтвагу сярод народу Майго, Ізраіля, і ўжо больш не прайду каля іх.
Вось, вочы Госпада ГОСПАДА — супраць валадарства грэху, і Я зьнішчу яго з аблічча зямлі, але зьнішчаючы, ня зьнішчу дом Якуба, кажа ГОСПАД.
некалі не народ, а цяпер — народ Божы; [некалі] не мілаваныя, а цяпер — памілаваныя.