І зазлаваўся Аса на відушчага, і кінуў яго ў вязьніцу, бо ён быў загневаны на яго з гэтай прычыны. І ўціскаў Аса [некаторых] з народу ў гэты час.
АМОСА 7:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Амацыя Амосу: «Відушчы, ідзі, уцякай сабе ў зямлю Юды, і еш там хлеб, і там прароч, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Амасія Амосу: празорлівец! ідзі і сыдзі ў зямлю Юдавую; там еж хлеб і там прароч, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сказаў Амазія Амосу: «Правідцу, ідзі, уцякай у зямлю Юды, і там еж хлеб, і там будзеш праракаваць; |
І зазлаваўся Аса на відушчага, і кінуў яго ў вязьніцу, бо ён быў загневаны на яго з гэтай прычыны. І ўціскаў Аса [некаторых] з народу ў гэты час.
якія кажуць відушчым: «Ня мейце відзежаў!», а прадказальнікам: «Не прадказвайце нам гэтых рэчаў справядлівых, але кажыце нам тое, што нам падабаецца, прадказвайце нам прыемнае.
І гэта сабакі ненажэрныя, якія ня ведаюць сытасьці! Гэта пастыры, якія ня маюць разуменьня, усе яны завярнулі на шлях свой, кожны [шукае] карысьці сваёй і ня маюць канца [ў гэтым],
Вы зьнеслаўляеце Мяне перад народам Маім за жменю ячменю і кавалак хлеба, забіваючы душы, якія не павінны памерці, і ашчаджаючы душы, якія ня маюць жыць, калі падманваеце народ Мой, які слухае падман.
Бо гэтак сказаў Амос: “Ад мяча памрэ Ерабаам, і Ізраіль паланеньнем будзе выведзены ў палон з зямлі сваёй”».
Няхай нехта з вас замкне дзьверы [сьвятыні], і не распальвайце ахвярнік Мой надарэмна. Я ня маю ўпадабаньня да вас, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, і не прыйму дару з рукі вашай.
І вось, увесь горад выйшаў насустрач Ісусу і, убачыўшы Яго, прасілі, каб зыйшоў ад межаў іхніх.
У той дзень падыйшлі некаторыя фарысэі, кажучы Яму: «Выходзь і ідзі адсюль, бо Ірад хоча Цябе забіць».
Бо гэткія служаць ня Госпаду нашаму Ісусу Хрысту, але свайму жывату, і красамоўствам ды ласкавасьцю зводзяць сэрцы нявінных.
А душэўны чалавек ня прыймае таго, што ад Духа Божага, бо гэта глупства для яго, і ня можа зразумець, бо пра гэта судзіцца духоўна.
пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але добраахвотна, і не дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,
І будзе, што той, хто яшчэ застанецца ў доме тваім, прыйдзе і ўпакорыцца перад ім дзеля срэбнай манэты або дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: "Дай мне хоць які абавязак сьвятарскі, каб я мог зьесьці лусту хлеба"”».
Раней у Ізраілі кожны, хто ішоў параіцца ў Бога, так казаў: «Хадземце да відушчага»; бо хто сёньня называецца прарокам, раней называўся відушчым.