АМОСА 5:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ў-ва ўсіх вінаградніках будзе лямант, бо Я прайду сярод цябе, кажа ГОСПАД”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ва ўсіх вінаградніках будзе плач, бо Я прайду сярод Цябе, кажа Гасподзь. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ва ўсіх вінаградніках будзе плач, бо прайду пасярэдзіне цябе”, — кажа Госпад. |
I Я прайду па зямлі Эгіпецкай у гэтую ноч, і заб’ю кожнага першароднага ў зямлі Эгіпецкай, ад чалавека аж да скаціны, і над усімі багамі Эгіпту Я ўчыню суды. Я — ГОСПАД.
I пойдзе ГОСПАД, каб губіць Эгіпет, і ўбачыць кроў на вершніку і на абодвух вушаках, і пройдзе ГОСПАД каля дзьвярэй, і ня дасьць нішчыцелю ўвайсьці ў дамы вашыя, каб губіць.
Спынілася радасьць і вясёласьць у садах, і ў вінаградніках ня радуюцца і не ўсклікаюць [вясёла]. Віно ў тоўчнях не выціскае выціскальшчык, Я спыніў гоман [радасьці].
І забраныя радасьць і пацеха з вінаградніку і з зямлі Мааў, і Я скончу віно ў тоўчнях, [ніхто] яго не выціскае з радаснай песьняй, і радасная песьня [ўжо] ня радасная песьня.
І даведаецеся, што Я — ГОСПАД, Бог ваш, Які жыве на Сыёне, на гары Маёй сьвятой. І станецца Ерусалім сьвятым, і чужынцы ўжо ня будуць хадзіць па ім.
Гэтак кажа ГОСПАД: «Хоць яны бясьпечныя і шматлікія, але яны будуць пасечаныя і зьнікнуць. І Я ўціскаў цябе, але больш ня буду ўціскаць цябе.
Вось, на горах ногі дабравесьніка, які абвяшчае супакой. Сьвяткуй, Юда, сьвяты твае, выконвай абяцаньні твае, бо больш ня будзе Бэліял праходзіць па табе; ён цалкам зьнішчаны!
І Я стану табарам каля Дому Майго супраць войска, супраць таго, хто праходзіць, і супраць таго, хто вяртаецца, і ня пройдзе больш праз іх прыгнятальнік, бо цяпер Я буду бачыць [гэта] вачыма Маімі.