АДКРЫЦЦЁ 6:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і неба зьнікла, як скручваецца кніга, і кожная гара і востраў былі зрушаны з месцаў сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І неба схавалася, зьвіўшыся як сувой; і кожная гара і выспа рушылі зь месцаў сваіх; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і неба знікла, як быццам звілося ў скрутак, і кожная гара і астравы зрушыліся са сваіх месцаў. |
І пазьнікае ўсё войска нябеснае, і скруціцца неба як [скрутак] кніжны, і ўсе зоркі іхнія пападаюць, як падае лістота з лазы вінаграднай, і як падаюць [плады] з дрэва фігавага.
Бо горы зрушацца і ўзгоркі захістаюцца, але міласэрнасьць Мая не адыйдзе ад цябе, і запавет супакою Майго не пахісьнецца, кажа ГОСПАД, Які літуецца над табою.
Сапраўды, узгоркі і гоман на гарах — падман. Сапраўды, у ГОСПАДЗЕ, Богу нашым, збаўленьне Ізраіля.
Вось, Я на цябе, гара зьнішчэньня, кажа ГОСПАД, якая зьнішчыла ўсю зямлю, і Я выцягну руку Маю да цябе, і сапхну цябе са скалы, зраблю цябе гарой, што палае.
І задрыжаць перад абліччам Маім рыбы марскія і птушкі нябесныя, зьвяры палявыя і ўсё, што поўзае па зямлі, і ўсе людзі, якія на абліччы зямлі. І будуць зруйнаваныя горы, і заваляцца стромыя [скалы], і ўсе муры ўпадуць на зямлю.
Горы дрыжаць перад Ім, і ўзгоркі растаюць, і зямля паднялася перад абліччам Ягоным, і сусьвет, і ўсе, што жывуць у ім.
Убачыўшы Цябе, горы затрэсьліся; паводка рынула, бяздоньне дало голас свой, высока падняўшы рукі свае.
Ён стаў, і дрыжыць зямля; Ён глянуў, і трымцяць народы; і рассыпаліся горы вечныя, схіліліся ўзгоркі спрадвечныя; шляхі Ягоныя — вечныя.
Прыйдзе ж дзень Госпада, як злодзей уначы, і тады нябёсы з вялікім шумам прамінуць, а распаленыя стыхіі будуць разбурацца, і зямля, і справы, што на ёй, будуць спаленыя.
І ўбачыў я вялікі белы пасад і Таго, Які сядзеў на ім, ад аблічча Якога ўцяклі зямля і неба, і не знайшлося месца для іх.
І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля прамінулі, і мора ўжо няма.