АБАКУМА 2:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты напоўніўся ганьбаю замест славы; напіся таксама ты і пакажы неабрэзанасьць тваю. Зьвернецца да цябе келіх правіцы ГОСПАДА, і ганьба — на славу тваю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты насыціўся сорамам замест славы; пі ж і ты і паказвай сарамату, - павернецца і да цябе чара правіцы Гасподняй і пасарамленьне на славу тваю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты перапаўняешся ганьбаю дзеля славы; дык напіся сам і пакажы сорам свой! Дасягне і цябе чара правіцы Госпадавай, і ганьба пакрые славу тваю. |
[што] так валадар Асірыі павядзе палонных Эгіпту і выгнанцаў Кушу, маладых і старых, голых і босых, і з адкрытымі азадкамі. Голы [будзе] Эгіпет!
І будзе адкрыты сорам твой, і ўбачаць ганьбу тваю! Я адпомшчу і не пашкадую нікога.
І Я прымушу крыўдзіцеляў тваіх есьці цела сваё, і ўласнай крывёю яны нап’юцца, быццам маладым віном. І даведаецца кожнае цела, што Я — ГОСПАД, Збаўца твой і Адкупіцель твой, Моцны Якуба».
Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля да мяне: “Вазьмі з рукі Маёй келіх віна гневу гэтага і дай яго піць усім народам, да якіх Я пасылаю цябе.
І Я напаю князёў ягоных, і мудрацоў ягоных, і ваяводаў ягоных, і ўрадоўцаў ягоных, і волатаў ягоных, і яны заснуць сном вечным, і не прачнуцца, кажа Валадар. ГОСПАД Магуцьцяў — імя Ягонае.
Бабілон у руцэ ГОСПАДА быў келіхам залатым, які напаіў усю зямлю. Віно ягонае пілі народы, і дзеля таго шалелі народы.
Весяліся і радуйся, дачка Эдому, якая жывеш у зямлі Уц! Да цябе таксама дойдзе келіх, нап’ешся і аголішся.
Ап’яненьнем і болем будзеш напоўненая, [бо гэта] келіх спусташэньня і смутку, келіх сястры тваёй, Самарыі.
Чым больш яны памножыліся, тым больш грашылі супраць Мяне. [Дзеля гэтага] славу іхнюю Я замяню ў ганьбу.
У дзень валадара нашага князі зрабілі яго нядужым, [даўшы] бутлі віна, і ён выцягвае руку сваю разам з насьмешнікамі.
Ты ўчыніў ганьбу для дому свайго, бо выразаў шмат народаў, і саграшыў супраць душы сваёй,
Гора таму, хто дае піць бліжняму свайму, наліваючы ў келіх, каб той упіўся, каб глядзець на голасьць ягоную.
Іхні канец — загуба, іхні бог — чэрава, і слава [іхняя] ў сораме іх, яны думаюць пра зямное.
Аддайце ёй, як і яна аддавала вам, і падвойце ёй удвая паводле справаў яе; у келіх, у які яна налівала, наліце ёй удвая.