Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?
ІСУСА 8:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся і не палохайся! Вазьмі з сабой усіх ваяроў, і ўстань, і ідзіна Гай. Вось Я аддаў у рукі твае валадара Гаю, і народ ягоны, і горад ягоны, і зямлю ягоную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гасподзь сказаў Ісусу: ня бойся і не жахайся; вазьмі з сабою ўвесь народ, здольны ваяваць, і ўстаўшы, ідзі да Гаю; вось, Я аддаю ў рукі твае цара Гайскага і народ ягоны, і горад і зямлю ягоную; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сказаў жа Госпад Ешуа: «Не бойся і не палохайся! Вазьмі з сабой усіх ваяроў і, устаўшы, ідзі на горад Гай: вось, Я аддаў у рукі твае цара яго, і народ, і горад, і зямлю яго. |
Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?
«Спыніцеся, пазнайце, што Я — Бог! Я буду ўзьвялічаны між народамі, буду ўзьвялічаны на зямлі!»
Вось Бог — збаўленьне маё! Спадзяюся на Яго і ня буду баяцца, бо ГОСПАД, ГОСПАД — моц мая і песьня мая, Ён стаўся збаўленьнем маім».
Калі будзеш праходзіць праз воды, Я з табой, і калі [пойдзеш] праз рэкі, яны не затопяць цябе. Калі пойдзеш праз агонь, не згарыш, і полымя не праглыне цябе.
А ты ня бойся, слуга Мой Якуб, і не палохайся, Ізраіль, бо вось, Я збаўлю цябе з [зямлі] далёкай, і насеньне тваё — з зямлі палону іхняга. І вернецца Якуб, і супачыне, і будзе ў бясьпецы, і ніхто ня будзе трывожыць [яго]!
Галасі, Хешбон, бо зруйнаваны Гай! Лямантуйце, дочкі Раббы, апраніцеся ў зрэбніцу, галасіце і бегайце кругом муроў, бо Мільком пойдзе ў няволю разам са сьвятарамі ягонымі і князямі ягонымі.
І Ён зьмяняе часы і поры, Ён скідае валадароў і ставіць валадароў, дае мудрасьць мудрым і веданьне тым, якія маюць розум.
І кажа ім: «Чаго вы палохаецеся, малаверы?» Тады, устаўшы, забараніў вятрам і мору, і сталася вялікая ціша.
Глядзі, ГОСПАД, Бог ваш, даў зямлю перад абліччам вашым, увайдзі і вазьмі яе ў валоданьне, як сказаў табе ГОСПАД, Бог бацькоў тваіх; ня бойся і не палохайся”.
А ГОСПАД, Які ідзе перад абліччам тваім, Ён Сам будзе з табою, не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе. Ня бойся і не трывожся».
Вось, Я загадваю табе: “Будзь цьвёрды і мужны, не палохайся і ня бойся, бо з табою ГОСПАД, Бог твой, усюды, куды ні пойдзеш”».
І сказаў ГОСПАД Егошуа: «Ня бойся іх, бо ў рукі твае Я аддаю іх. Ніхто з іх ня зможа ўстаяць перад табою».
І дадалі: «Аддаў ГОСПАД у рукі нашыя ўсю зямлю гэтую, і ўсе жыхары яе млеюць у страху перад намі».
І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон, валадара яго і ўсіх моцных ваяроў.
Пачуюць Хананейцы і ўсе жыхары зямлі, і акружаць нас, і сатруць імя нашае з зямлі. І што тады зробіш для імя Твайго вялікага?»