І зьявіўся яму ГОСПАД каля дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў каля ўваходу ў намёт у сьпякоту дня.
ІСУСА 5:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі Егошуа быў на полі каля гораду Ерыхону, ён узьняў вочы і ўбачыў, і вось, муж стаіць насупраць яго і меч аголены ў руцэ ягонай. І падыйшоў Егошуа да яго, і спытаўся: «Ці ты на нашым [баку], ці на баку ворагаў нашых?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ісус, будучы паблізу Ерыхона, зірнуў і бачыць, і вось стаіць перад ім чалавек, і ў руцэ ў яго аголены меч. Ісус падышоў да яго і сказаў яму: ці наш ты, ці зь непрыяцеляў нашых? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж Ешуа быў на полі каля горада Ерыхона, падняў вочы і ўбачыў мужчыну, што стаяў насупраць яго, трымаючы аголены меч; і падышоў Ешуа да яго, і спытаўся: «Ці на нашым баку ты, ці на баку ворагаў нашых?» |
І зьявіўся яму ГОСПАД каля дубровы Мамрэ, калі ён сядзеў каля ўваходу ў намёт у сьпякоту дня.
І падняў ён вочы свае, і глянуў, і вось, тры мужы стаяць насупраць яго. І ён убачыў, і выбег ад уваходу ў намёт насустрач ім, і пакланіўся да зямлі,
I прачнуўся Якуб зо-сну свайго, і сказаў: «Сапраўды ГОСПАД ёсьць на месцы гэтым, а я ня ведаў!»
I ўзьняў Якуб вочы свае, і ўбачыў, і вось, Эзаў прыйшоў, і з ім чатырыста чалавек. I ён падзяліў дзяцей Леі, Рахелі і дзьвюх нявольніцаў.
І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: «Хто яны табе?» I сказаў [Якуб]: «Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго».
Гэтак кожны дзень прыходзілі да Давіда, каб дапамагаць яму, ажно табар ягоны стаў вялікім, як табар Божы.
І ня мог Давід пайсьці да яго, каб спытацца ў Бога, бо быў напалоханы мячом анёла ГОСПАДА.
Калі пойдзе анёл Мой перад табою, і прывядзе цябе да Амарэя, Хета, Пэрэзэя, Хананейца, Хівея і Евусэя, і Я выгублю іх,
І ўзьняў я вочы мае, і глядзеў, і вось, адзін муж, апрануты ў ільняныя [шаты], і сьцёгны ягоныя падперазаныя шчырым золатам з Уфазу.
І я ўзьняў вочы мае, і ўбачыў, і вось, адзін баран стаіць перад ракою, і ў яго рогі, і рогі гэтыя высокія, і адзін вышэйшы за другі, і вышэйшы вырас пазьней.
«Я бачыў у гэтую ноч; і вось, муж едзе на кані чырвоным, ён стаіць паміж міртаў, якія ў нізіне, а за ім коні чырвоныя, рудыя і белыя.
І ўбачыла асьліца анёла ГОСПАДА, які стаяў на шляху, і меч ягоны выцягнуты ў руцэ ягонай, і зыйшла асьліца з дарогі, і пайшла ў поле. І Білеам ударыў асьліцу, каб яна завярнула на дарогу.
І адкрыў ГОСПАД вочы Білеама, і ён угледзеў анёла ГОСПАДА, які стаяў на шляху, і меч выцягнуты ў руцэ ягонай. І пакланіўся ён, і схіліў аблічча сваё.
І калі яны ўглядаліся ў неба, як Ён адыходзіў, вось, два мужы сталі перад імі ў белым адзеньні
І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон, валадара яго і ўсіх моцных ваяроў.
і сярод сямі сьвечнікаў — Падобнага да Сына Чалавечага, Які апрануты ў доўгую шату і падперазаны праз грудзі залатым паясом.
Ён устаў і пайшоў за жонкай сваёй, і падыйшоў да чалавека таго, і сказаў яму: «Ці ты той, які размаўляў з жонкай маёй?» А ён сказаў: «Я».