І сказаў Ёаў: «Няхай памножыць ГОСПАД стакроць народ Свой больш таго, колькі яго ёсьць. Ці ня ўсе яны, гаспадару мой, валадару, слугі гаспадара майго? Навошта шукае гэтага гаспадар мой? Навошта гэта мае быць віною Ізраілю?»
ІСУСА 22:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яны прыйшлі да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы калена Манасы ў зямлю Гілеад і прамовілі да іх, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі яны да сыноў Рувімавых і да сыноў Гадавых і да палавіны племя сыноў Манасііных у зямлю Галаад і казалі ім і сказалі: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Яны прыбылі да сыноў Рубэна і Гада, і паловы пакалення Манасы ў зямлю Галаад і сказалі ім: |
І сказаў Ёаў: «Няхай памножыць ГОСПАД стакроць народ Свой больш таго, колькі яго ёсьць. Ці ня ўсе яны, гаспадару мой, валадару, слугі гаспадара майго? Навошта шукае гэтага гаспадар мой? Навошта гэта мае быць віною Ізраілю?»
І пасьля таго часу, калі Амазія адыйшоў ад ГОСПАДА, зрабілі супраць яго змову ў Ерусаліме, і ён уцёк у Ляхіш. І паслалі за ім у Ляхіш, і забілі яго там.
І супрацівіліся яны Узіі валадару, і сказалі яму: «Не табе, Узія, кадзіць ГОСПАДУ, бо гэта для сьвятароў, сыноў Аарона, якія пасьвячоныя для каджэньня. Выйдзі са сьвятыні, бо ты стаў няверным, і ня будзе табе славы ў ГОСПАДА Бога».
і сказалі ім: «Ня ўводзьце сюды палонных, бо гэта будзе нам правіна перад ГОСПАДАМ, якую вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да правінаў нашых. Бо вялікая правіна наша, і полымя гневу [Божага] над Ізраілем».
ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля! Ты — праведны, бо мы засталіся як рэшта ў дзень гэты; і вось, мы ў правінах нашых перад абліччам Тваім, хоць не належыць нам стаяць перад абліччам Тваім за ўсё гэта».
бо яны пабралі сабе і сынам сваім дочак іхніх, і зьмяшалася насеньне сьвятое з народамі зямлі гэтай, і рука князёў і кіраўнікоў была першай у здрадзе гэтай ».
і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое нетрывалае ў сэрцы сваім і дух іхні няверны Богу.
Хутка зьвярнулі яны са шляху, які Я загадаў ім, зрабілі сабе цяля літое, і пакланіліся яму, і ахвяроўвалі яму, і сказалі: “Вось бог твой, Ізраілю, які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай”».
Але яны сталіся непаслухмянымі і засмуцілі Духа Сьвятога Ягонага, і стаўся Ён для іх ворагам, і пачаў ваяваць з імі.
І прызнаюць яны беззаконьні свае і беззаконьні бацькоў сваіх, здраду, якой здрадзілі Мне і працівіліся Мне.
Бо Амалек і Хананейцы перад вамі, ад мяча іхняга вы пагінеце, бо вы адвярнуліся ад ГОСПАДА, і ня будзе з вамі ГОСПАДА».
Калі зноў адвернецеся ад Яго, зноў Ён будзе вадзіць вас па пустыні, і вы загубіце ўвесь народ гэты».
«Прамоў да сыноў Ізраіля: “Калі мужчына або жанчына дапусьціцца нейкага грэху адносна людзей, і парушыць загад ГОСПАДА, будзе вінаватая душа гэтая.
Калі ж не пачуе, скажы царкве, а калі і царквы не пачуе, няхай будзе ён табе, як паганін і мытнік.
Малю вас, браты, у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб усе вы казалі тое самае, і не было між вамі падзелаў, але каб вы былі злучаны ў тым самым розуме і ў той самай думцы.
сабраўшыся разам у імя Госпада нашага Ісуса Хрыста і з духам маім, сілаю Госпада нашага Ісуса Хрыста,
А калі адвернецца сэрца тваё і ня будзеш слухаць [Госпада], і будзеш зьведзены, і будзеш пакланяцца багам чужым, і будзеш ім служыць,
бо яны адцягнуць сыноў тваіх ад Мяне, каб служыць багам чужым. І ўзгарыцца гнеў ГОСПАДА на вас, і Ён хутка вас зьнішчыць.
Глядзіце, не адвярніцеся ад Таго, Які гаворыць. Бо калі не ўцяклі тыя, што адвярнуліся ад таго, які прамаўляў на зямлі, тым больш мы, калі адкінем Таго, Які з неба,
І пачулі сыны Ізраіля, і сабралася ўся грамада Ізраіля ў Шыло, каб выйсьці ваяваць супраць іх.
а з ім дзесяць князёў, князя з кожнага дому бацькоў, з усіх каленаў Ізраіля, і кожны быў галавою дому бацькоў сваіх у дружынах Ізраіля.
«Гэта кажа ўся грамада ГОСПАДА: “Што гэта за нявернасьць? Чаму вы няверныя Богу Ізраіля і пакінулі вы ГОСПАДА, пабудаваўшы сабе ахвярнік і ўзбунтаваўшыся сёньня супраць ГОСПАДА?
А вы сёньня адступіліся ад ГОСПАДА і паднялі бунт супраць ГОСПАДА, а заўтра ўзгарыцца гнеў Ягоны на ўсю грамаду Ізраіля.
Бо непакорнасьць — [такі самы] грэх, як варажба, а сваволя — як пакланеньне ідалам. За тое, што ты адкінуў слова ГОСПАДА, Ён адкінуў цябе, як валадара».