Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

13 і сказалі ім: «Ня ўводзьце сюды палонных, бо гэта будзе нам правіна перад ГОСПАДАМ, якую вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да правінаў нашых. Бо вялікая правіна наша, і полымя гневу [Божага] над Ізраілем».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

13 і сказалі ім: ня ўводзьце сюды палонных, бо грэх быў бы нам прад Госпадам. Няўжо вы думаеце дадаць да грахоў нашых і да злачынстваў нашых? вялікая віна наша, і полымя гневу Гасподняга над Ізраілем.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

13 ды сказалі ім: «Не ўводзьце сюды палонных, бо да віны, якая ўжо ляжыць на нас перад Госпадам, хочаце дадаць, апрача грахоў нашых, большую віну. Вялікая бо віна наша, і гнеў абурэння Госпада — на Ізраэль».

Глядзіце раздзел Копія




2 ЛЕТАПІСАЎ 28:13
9 Крыжаваныя спасылкі  

І пакінулі яны Дом ГОС­ПАДА, Бога бацькоў сваіх, і служылі Астартам і ідалам, і прыйшоў гнеў [Божы] на Юду і на Ерусалім за гэтую правіну іхнюю.


І ўсталі некаторыя з галоваў сыноў Эфраіма: Азарыя, сын Егаханана, Бэрэхія, сын Мэшылемота, Эхізкія, сын Шальлюма, і Амаса, сын Хадлая, насупраць тых, што вярталіся з вайны,


І ўзброеныя пакінулі палонных і здабычу перад абліччам князёў і ўсёй царквы [Ізраіля].


І вось, вы сталі замест бацькоў вашых, людзей грэшных, каб павялічыць лютасьць гневу ГОСПАДА на Ізраіля.


Дапаўняйце ж меру бацькоў вашых.


Няхай жа прыйдзе на вас уся кроў праведная, пралітая на зямлі, ад крыві Абэля праведнага да крыві Захарыі, сына Барахіі, якога вы забілі між бажніцаю і ахвярнікам.


Але праз упартасьць тваю і ненавернутае сэрца ты зьбіраеш сабе гнеў на дзень гневу і адкрыцьця праведнага суду Божага,


Яны прыйшлі да сыноў Рубэна, сыноў Гада і паловы калена Манасы ў зямлю Гілеад і прамовілі да іх, кажучы:


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы