ІСУСА 19:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Трэцяе жэрабя выпала на сыноў Завулёна паводле сем'яў іхніх. Мяжа спадчыны іхняй сягала да Сарыду. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Трэцяе жэрабя выпала сынам Завулонавым паводле родаў іхніх, і цягнулася мяжа надзелу іхняга да Сарыда; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І трэцяе жэрабя выпала сынам Забулона па родах іх; мяжа іх уладання была аж да Сарыда, |
Завулён на беразе мора будзе жыць і каля прыстані караблёў, і межы ягоныя — да Сідону.
І выпала першае жэрабя на калена сыноў Бэн’яміна паводле сем'яў іхніх. І былі межы часткі іхняй між сынамі Юды і сынамі Язэпа.
А вы падзяліце зямлю на сем частак і прынясіце [апісаньне] сюды да мяне, і я перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, кіну дзеля вас жэрабя.
Мяжа іхняя ішла да мора, да Марэалу, і даходзіла да Дабэшэту, і аж да ручая, які насупраць Ёкнэаму.
Частка сыноў Сымона [ўзятая] са спадчыны сыноў Юды, бо частка сыноў Юды была вялікая для іх, і сыны Сымона атрымалі спадчыну сярод іх.