Жыхары Самарыі непакояцца пра цялятаў Бэт-Авэну, бо плача над ім народ ягоны і паганскія службіты ягоныя галосяць над славай ягонай, бо яна адыходзіць ад яго.
ІСУСА 18:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Мяжа іхняя на поўначы пачыналася ад Ярдану, і ўзьнімалася на паўночны бок Ерыхону, і ішла праз горы на захад, і спынялася ў пустыні Бэт-Авэн. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мяжа іх на паўночным баку пачынаецца каля Ярдана, і праходзіць мяжа гэтая каля Ерыхона з поўначы, і падымаецца на гару на захадзе, і канчаецца ў пустыні Бэтавэн; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І мяжа іх на поўнач пачыналася ад Ярдана, падымаючыся на паўночны бок Ерыхона, і потым ішла праз горы на захад і дасягала пустыні Бэт-Авэн; |
Жыхары Самарыі непакояцца пра цялятаў Бэт-Авэну, бо плача над ім народ ягоны і паганскія службіты ягоныя галосяць над славай ягонай, бо яна адыходзіць ад яго.
Калі распусьнічаеш ты, Ізраіль, няхай Юда ня будзе вінаваты. Не ідзіце ў Гільгал, і не прыходзьце ў Бэт-Авэн, і не прысягайце: «Жыве ГОСПАД!»
Трубіце ў рог у Гіве, [дзьміце] ў трубу ў Раме, крычыце ў Бэт-Авэне: «Ужо па табе, Бэн’яміне!»
Жэрабям [выпала] спадчына сынам Язэпа ад Ярдану насупраць Ерыхону да водаў Ерыхону з усходу; праз пустыню ішла [мяжа] ад Ерыхону па гарах да Бэтэлю.
І выпала першае жэрабя на калена сыноў Бэн’яміна паводле сем'яў іхніх. І былі межы часткі іхняй між сынамі Юды і сынамі Язэпа.
Егошуа, сын Нуна, з Шыттыму паслаў патаемна двух выведчыкаў і сказаў ім: «Ідзіце і аглядайце зямлю і горад Ерыхон». І яны пайшлі, і ўвайшлі ў дом распусьніцы імем Рахаў, і там затрымаліся.
вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.
Ерыхон быў абкружаны мурам і замкнуўся перад сынамі Ізраіля. Ніхто не выходзіў з яго і ніхто не ўваходзіў.
Егошуа паслаў з Ерыхону людзей у Гай, які каля Бэт-Авэну на ўсход ад Бэтэлю, кажучы ім: «Ідзіце і выведайце зямлю». Яны пайшлі і агледзелі Гай,
І Філістынцы сабраліся, каб ваяваць супраць Ізраіля: тры тысячы калясьніцаў і тры тысячы коньнікаў, і народу мноства, як пяску на беразе мора. І разлажыліся яны табарам у Міхмашы на ўсход ад Бэт-Авэну.