А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведаміць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.
ІСУСА 15:7 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўзьнімалася мяжа да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць Маале-Адумім, што на поўдзень ад ручая; і ішла мяжа да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчвалася пры Эн-Рагелі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) потым падымаецца мяжа да Давіра ад даліны Ахор і на поўначы паварочвае да Галгала, які насупраць узвышша Адуміма, што з паўднёвага боку патока; адсюль мяжа праходзіць да водаў Эн-Шэмэша і канчаецца каля Эн-Рагела; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і падымаючыся да Дабіра ад лагчыны Ахор, і заварочваючы на поўнач да Галілота, што насупраць узвышша Адамім, якое ідзе ад паўднёвага боку ручая; далей мяжа ідзе да водаў, што называюцца крыніцаю Сонца, і будуць у яе выхады да крыніцы Рагель; |
А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведаміць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.
І склаў у ахвяру Адонія авечак, валоў і кормных цялят каля Эвэн-Газахэлет, што каля Эн-Рагеля, і паклікаў усіх братоў сваіх, сыноў валадара, і ўсіх людзей Юды, слугаў валадара.
І стане Шарон пашаю для авечак, а даліна Ахор — выганам для быдла для народу Майго, які шукае Мяне.
Бо маці іхняя чыніла распусту, чыніла сорам тая, што зачала іх, бо казала: «Пайду за палюбоўнікамі маімі, якія даюць хлеб мой і воду маю, воўну маю і лён мой, алей мой і напой мой».
і ўзьнімалася да Бэт-Хоглі, і праходзіла на поўначы да Бэт-Арабы, і ўзьнімалася мяжа да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.
і паварочвала на поўнач, і даходзіла да Эн-Шэмэшу, і ішла да Гэлілоту, які насупраць Маале-Адумім, і цягнулася да Эвэн-Баган-Бэн-Рэўбэн.
У дзясяты дзень першага месяцу народ выйшаў з Ярдану і разлажыўся табарам у Гільгале, на ўсход ад Ерыхону.
І Егошуа ўзяў Ахана, сына Зэраха, срэбра, плашч і пруток золата, і сыноў ягоных, і дачок, і валоў, і аслоў, і авечак, і сам намёт, і ўсё ягонае, і ўвесь Ізраіль з ім, і вывеў іх у даліну Ахор.
І накідалі на яго купу камянёў вялікую, якая [захавалася] да сёньняшняга дня. І адвярнуўся гнеў ГОСПАДА ад іх, таму назвалі тое месца далінаю Ахор аж да сёньня.