Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




2 ЦАРСТВАЎ 17:17 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 А Ёнатан і Ахімаац стаялі ў Эн-Рагэлі, і прыйшла служка, і паведаміла ім [вестку], і яны пайшлі, каб паведа­міць валадару Давіду, і яны не маглі заходзіць у горад, каб ня бачылі іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Ёнатан і Ахімаас стаялі каля крыніцы Рагэль. І пайшла служанка і расказала ім, а яны пайшлі і паведамілі цару Давіду; бо яны не маглі паказацца ў горадзе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 А Ёнатан і Ахімаас стаялі ў Эн-Рагелі; прыйшла паслугачка і пераказала ім весткі, і яны пайшлі, каб пераказаць вестку цару Давіду; і не маглі яны заходзіць у горад, каб не ўбачылі іх.

Глядзіце раздзел Копія




2 ЦАРСТВАЎ 17:17
8 Крыжаваныя спасылкі  

Вось, з імі два сыны іхнія, Ахімаац у Цадока і Ёнатан у Абіятара. Праз іх перакажаш кожнае слова, якое пачуеш».


І сказаў валадар Цадоку сьвятару: «Ці ж ты не відушчы? Вяртайся ў горад у супакоі. Ахімаац, сын твой, і Ёнатан, сын Абіятара, абодва сыны вашыя [застануцца] з вамі.


І зыходзіла мяжа да скраю гары, якая насупраць лагчыны Бэн-Гінном, што на поўначы даліны Рэфаімаў, і зыходзіла ў лагчыну Гінном праз схіл [гары] Евусэяў на поўдзень, і даходзіла да Эн-Рагелю,


І ўзьнімалася мяжа да Дэбіру ад даліны Ахор і заварочвала на поўнач да Гільгалу, які насупраць Маале-Адумім, што на поўдзень ад ручая; і ішла мяжа да Мэ-Эн-Шэмэшу, і сканчвалася пры Эн-Рагелі.


І склаў у ахвяру Адонія авечак, валоў і кормных цялят каля Эвэн-Газахэлет, што каля Эн-Рагеля, і паклікаў усіх братоў сваіх, сыноў валадара, і ўсіх людзей Юды, слугаў валадара.


Ён яшчэ гаварыў, і вось, прыйшоў Ёнатан, сын Абіятара сьвятара. І сказаў яму Адонія: «Увайдзі, бо ты — чалавек шчыры і добрае абвесьціш».


там з табою Цадок і Абіятар, сьвятары. І ўсе словы, якія пачуеш у доме валадара, перакажаш Цадоку і Абіятару, сьвятарам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы