І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў валадар Асірыі ў Дамаск, і здабыў яго, і перасяліў яго ў Кір, і Рэцына забіў.
ІСАІ 7:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо перш, чым хлопец навучыцца адкідаць зло і выбіраць дабро, будзе пакінутая зямля, якая перад абліччам двух валадароў, якіх ты баішся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо, перш чым гэтае дзіця ўмецьме адкідаць благое і выбіраць добрае, зямля тая, якое ты баішся, будзе пакінута абодвума царамі яе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо перш чым навучыцца Дзіця адкідаць ліхоцце, а выбіраць дабро, будзе спустошана зямля, двух цароў якой ты збаяўся. |
І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў валадар Асірыі ў Дамаск, і здабыў яго, і перасяліў яго ў Кір, і Рэцына забіў.
І Ён будзе сьвятыняй, камянём спатыкненьня і скалой спакусы для абодвух дамоў Ізраіля, пасткай і сілом для жыхароў Ерусаліму.
бо перш, чым хлопец навучыцца клікаць “тата мой” і “мама мая”, занясуць багацьці Дамаску і здабычу Самарыі перад аблічча валадара Асірыйскага».
І Я адкіну вас ад аблічча Майго, як Я адкінуў усіх братоў вашых, усё насеньне Эфраіма.
Я ведаю Эфраіма, і Ізраіль не схаваны ад Мяне, бо цяпер ты распусьнічаеш, Эфраім, стаў нячыстым Ізраіль.
Эфраім будзе спустошаны ў дзень пакараньня. Сярод каленаў Ізраіля паведамлю пра тое, што напэўна [будзе].
А Я ці ня меў бы шкадаваць Нінівы, гэтага гораду вялікага, у якім больш як дванаццаць дзясяткаў тысячаў людзей, што ня могуць адрозьніць правай рукі сваёй ад левай, і шмат быдла?»
Дзеці вашыя, пра якіх вы гаварылі, што павядуць іх у палон, і сыны вашыя, якія сёньня не разумеюць, што добрае, а што ліхое, яны ўвойдуць туды; ім Я дам зямлю гэтую, і яны завалодаюць ёю.