А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія ўцяклі да валадара Бабілонскага, і рэшту мноства [людзей простых] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.
ІСАІ 6:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І выкіне ГОСПАД людзей, і будзе вялікая пустэча пасярод зямлі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выдаліць Гасподзь людзей, і вялікае запусьценьне будзе на гэтай зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І далёка адкіне Госпад людзей, і будзе вялікая пустэча пасярод краіны; |
А рэшту народу, якая засталася ў горадзе, і ўцекачоў, якія ўцяклі да валадара Бабілонскага, і рэшту мноства [людзей простых] Нэвузарадан, начальнік целаахоўнікаў, перасяліў у няволю.
І валадар Бабілонскі загадаў забіць іх, і забіў іх у Рыўлі, у зямлі Хамат. І быў Юда выселены з зямлі сваёй.
І Я зраблю мужа каштоўнейшым, чым золата найчысьцейшае, і чалавека — [каштоўнейшым,] чым золата з Афіру.
Ты памножыў народ, ГОСПАДЗЕ, памножыў народ і праславіў Сябе, пашырыў усе межы зямлі.
У вушы мае [сказаў] ГОСПАД Магуцьцяў: «Сапраўды, шмат дамоў будзе зруйнавана, вялікіх і прыгожых, і будуць яны без жыхароў.
Я пакінуў дом Мой, пакінуў спадчыну Маю. Тое, што любіла душа Мая, Я аддаў у рукі ворагаў Маіх.
І Я аддам іх на страхоцьце для ўсіх валадарстваў зямлі з-за Манасы, сына Эзэкіі, валадара Юды, за тое, што ён учыніў у Ерусаліме”.
Ад голасу вершніка і страляньня з луку ўцякуць усе гарады. Кінуцца ў гушчары, ушчэпяцца на скалы, усе гарады будуць пакінутыя, ніводзін чалавек ня будзе жыць у іх.
І забіў іх валадар Бабілонскі, і замардаваў іх у Рыўлі ў зямлі Хамат. І быў выгнаны Юда з зямлі сваёй.
Забяру чалавека і скаціну, забяру птушак нябесных і рыбу марскую, і спакусы бязбожнікаў; і зьнішчу чалавека з аблічча зямлі, кажа ГОСПАД.
Бо калі згуба іхняя — прымірэньне сьвету, дык што прыняцьцё, як не жыцьцё з мёртвых?
І ГОСПАД расьцярушыць вас сярод усіх народаў, ад канца зямлі да канца зямлі, і там будзеш ты служыць багам чужым, якіх ня ведаў ты і бацькі твае, дрэву і камяням.