Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго і ўзьнясе мяне на скалу.
ІСАІ 4:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і як намёт, каб даць цень ад сьпёкі ўдзень і прыбежышча і сховішча ад навальніцы і дажджу. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І будзе намёт для засені ўдзень ад сьпёкі і для сховішча і абароны ад непагадзі і дажджу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і палатка будзе ценем удзень ад спёкі ды забеспячэннем і сховішчам ад навальніцы і дажджу. |
Бо Ён заслоніць мяне ў схове Сваім у дзень злы, Ён схавае мяне пад заслонай намёту Свайго і ўзьнясе мяне на скалу.
І што адкажуць пасланцам народаў? Тое, што ГОСПАД заснаваў Сыён і ў ім маюць надзею прыгнечаныя з народу Ягонага».
Бо Ты стаўся цьвярдыняй для беднага, цьвярдыняй для ўбогага ў бядзе ягонай, прыстанішчам ад буры, ценем ад сьпёкі, бо подых моцных — як бура супраць сьцяны.
І ГОСПАД дасьць пачуць голас Свой магутны, і моц рамяна Свайго пакажа ў выбуху гневу і ў полымі агню, які [ўсё] зьядае, у буры і навальніцы, і ў градзе камянёў.
Вось, валадар будзе панаваць у праведнасьці, і князі кіраваць будуць у правасудзьдзі.
І будзе кожны з іх як сховішча ад ветру і як заслона ад буры, як струмяні вады ў пустыні, як цень цяжкай скалы на зямлі спрагнёнай.
І Ён будзе сьвятыняй, камянём спатыкненьня і скалой спакусы для абодвух дамоў Ізраіля, пасткай і сілом для жыхароў Ерусаліму.
Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я выгнаў іх да народаў і расьцярушыў па [розных] землях, і праз кароткі [час] буду для іх сьвятыняй у землях, куды яны прыйшлі”.
Вераю Ной, атрымаўшы слова пра тое, што яшчэ не было бачным, у багабойнасьці пабудаваў каўчэг дзеля збаўленьня дому свайго; ёю ён асудзіў сьвет і паводле веры стаўся спадкаемцам праведнасьці.
каб праз дзьве нязьменныя рэчы, у якіх Богу хлусіць немагчыма, вялікае пацяшэньне мелі мы, якія прыбеглі ўхапіцца за надзею, што перад намі ляжыць,
і ня будуць яны хацець есьці, і ня будуць смагнуць, і ня будзе пячы іх сонца і аніякая сьпёка,