ІСАІ 33:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) На голас пагрозы [Тваёй] уцякаюць плямёны, ад вывышэньня Твайго рассыпаюцца народы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад грознага голасу Твайго пабягуць народы; калі паўстанеш, расьсеюцца плямёны, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад голасу пагрозы ўцякаюць народы, ад Твайго ўзвышэння рассыпаюцца народы. |
Бог, Які міласэрны да мяне, у міласэрнасьці Сваёй сустрэне мяне; Бог дасьць мне ўгледзець [перамогу] над ворагамі маімі.
Няхай паўстане Бог, і будуць расьцярушаныя ворагі Ягоныя, і ўцякуць перад абліччам Ягоным тыя, хто ненавідзіць Яго.
Бо яны ад аблічча мячоў уцяклі, ад аблічча мяча аголенага, ад аблічча лука напятага, ад аблічча цяжкай вайны.
А ты будзеш прарочыць ім усе словы гэтыя і скажаш ім: “ГОСПАД грыміць з вышыняў, з Сялібы Сваёй сьвятой дае голас Свой, грымотамі грыміць супраць паселішчаў Сваіх, падымае крык, як выціскачы [віна], адказвае да ўсіх жыхароў зямлі.
Даходзіць гармідар аж да канцоў зямлі, бо ГОСПАД вядзе спрэчку з народамі, кліча на суд кожнае цела, злачынцаў аддае пад меч, кажа ГОСПАД”.