І разьбіў ён Мааўлянаў, і зьмерыў іх вяроўкаю, палажыўшы на зямлю; дзьве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, што мелі застацца пры жыцьці. І Мааўляне сталіся слугамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
ІСАІ 16:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пашліце авечку кіраўніку краіны з Сэлі, што ў пустыні, на гару дачкі Сыёну! Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасылайце ягнят уласьніку зямлі з Сэлы ў пустыні на гару дачкі Сіёна; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пашліце ягня валадару краіны, з Петры ў пустыні на гару дачкі Сіёна! |
І разьбіў ён Мааўлянаў, і зьмерыў іх вяроўкаю, палажыўшы на зямлю; дзьве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, што мелі застацца пры жыцьці. І Мааўляне сталіся слугамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
Ён пабіў дзесяць тысячаў Эдомцаў у Саляной Даліне і захапіў Сэлю ў бітве, і назваў імя яе Ёктээль, і так ёсьць да сёньня.
А Мэша, валадар Мааву, быў гадоўцам авечак і даваў валадару Ізраіля сто тысячаў авечак і воўну са ста тысячаў бараноў.
Дзеля гэтага без затрымкі купі за гэтыя грошы валоў, бараноў, ягнятаў і ахвяры хлебныя іхнія, і ахвяры вадкія іхнія, і ахвяруеш іх на ахвярніку ў Доме Бога вашага ў Ерусаліме.
Яшчэ дзень ён будзе стаяць у Нове; пагражаць рукою сваёй гары дачкі Сыёну, узгорку Ерусалімскаму.
Няхай радуецца пустыня і гарады ейныя, паселішчы, у якіх жыве Кедар! Няхай гамоняць радасна жыхары Сэлі, з вяршыняў гор няхай усклікаюць.
А ты, Мігдал-Эдэр, узгорак дачкі Сыёну, да цябе прыйдзе і ўвойдзе [да цябе] панаваньне ранейшае, валадарства дачкі Ерусаліму.