ІСАІ 10:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ж Кально не такі, як Кархэміш? Ці ж Хамат не такі, як Арпад? Ці ж Самарыя не такая, як Дамаск? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Халнэ ці ж ня тое самае, што Кархэміс? Эмат ці ж ня тое самае, што Арпад? Самарыя ці ж ня тое самае, што Дамаск? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя? |
І паслухаў яго валадар Асірыі, і прыйшоў валадар Асірыі ў Дамаск, і здабыў яго, і перасяліў яго ў Кір, і Рэцына забіў.
І валадар Асірыі перасяліў [людзей] з Бабілону, з Куты, з Аввы, з Хамату і з Сэфарваіму, і пасяліў іх у гарадах Самарыі замест сыноў Ізраіля. І яны прыйшлі ў Самарыю, і абжыліся ў ваколіцах ейных.
Дзе богі Хамату і Арпаду? Дзе богі Сэфарваіму, Гэны і Іввы? Ці выратавалі яны Самарыю з рукі маёй?
Хто з усіх багоў народаў гэтых, якіх зрабілі закляцьцем бацькі мае, змог выратаваць народ свой ад рукі маёй? Як жа зможа Бог ваш выратаваць вас ад рукі маёй?
Пасьля ўсяго гэтага, калі падрыхтаваў Ёсія Дом [Божы], прыйшоў Нэхо, валадар Эгіпту, ваяваць супраць Кархемішу каля Эўфрату, і Ёсія выйшаў насустрач яму.
Цяжар адносна Дамаску. Вось, Дамаск перастане быць горадам, і станецца купай руінаў.
І зьнікнуць гарады ўмацаваныя з Эфраіму і валадарства — з Дамаску, а рэшта Араму будзе як слава сыноў Ізраіля, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
Апусьцелі гасьцінцы, няма падарожных на шляхах, [вораг] зламаў запавет, зьняважыў гарады, не зважае на чалавека.
Дзе богі Хамату і Арпаду? Дзе богі Сэфарваіму? Ці выратавалі яны Самарыю ад рукі маёй?
Вось, ты чуў, што зрабілі валадары Асірыі з усімі землямі, прызначаючы іх на загубу, а ты ці зможаш захавацца?
Бо галава Сірыі — Дамаск, а галава Дамаску — Рэцын. Яшчэ шэсьцьдзясят пяць гадоў, і будзе Эфраім зламаны, і ня [будзе] народам.
Супраць Эгіпту, супраць войска фараона Нэхо, валадара Эгіпецкага, якое было каля ракі Эўфрат у Каркемішы і якое пабіў Навухаданосар, валадар Бабілонскі, у чацьвёртым годзе Егаякіма, сына Ёсіі, валадара Юды:
Адносна Дамаску. «Асаромеюцца Хамат і Арпад, бо пачулі яны вестку ліхую, і трывожацца яны, як мора, якое супакоіцца ня можа.
Хамат, Бэроту і Сібраім, якія паміж мяжой Дамаску і мяжой Хамату, Хацар-Гатыхону, які на мяжы Хаўрану.
І з валадароў яны насьміхаюцца, і князі будуць посьмехам для іх; з усіх замкаў яны сьмяюцца, бо насыпаюць вал, і здабываюць іх.