I гаварыў Гамор з імі, кажучы: «Сыхем, сын мой, прыляпіўся душою сваёю да дачкі вашае. Дайце, прашу, яе яму за жонку.
ЁВА 7:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Як нявольнік шукае ценю і як найміт чакае платы сваёй, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як раб прагне ценю і як найміт чакае канца працы сваёй, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Як нявольнік прагне ценю і як найміт чакае платы сваёй, |
I гаварыў Гамор з імі, кажучы: «Сыхем, сын мой, прыляпіўся душою сваёю да дачкі вашае. Дайце, прашу, яе яму за жонку.
Ці ж ня [службай] вайсковай ёсьць жыцьцё чалавечае на зямлі, і дні ягоныя — як дні парабка?
“Падрыхтуйцеся да вайны супраць яе, устаньце, і нападзем апоўдні”. “Гора нам, бо дзень мінае, бо даўжэйшыя сталі цені вечаровыя!”
Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы.
І вызначыў ГОСПАД Бог расьліну, і яна вырасла над Ёнаю, каб быць ценем яму над галавою, каб ён пазбавіўся засмучэньня свайго; і ўзрадаваўся Ёна радасьцю вялікай праз тую расьліну.
І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
У той самы дзень аддай яму плату [за працу] ягоную, і няхай ня зойдзе над ёй сонца, бо ён — бедны, і з гэтага жыве душа ягоная, каб ня клікаў ён супраць цябе ГОСПАДА і не было на табе грэху.
Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.