ЁВА 6:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і расчароўваюцца ў спадзяваньні сваім, прыйшлі туды і набраліся сораму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але застаюцца пасаромленыя ў сваёй надзеі: прыходзяць туды і ад сораму чырванеюць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) пасаромеліся яны, што спадзяваліся; прыйшлі туды і агарнуліся сорамам. |
Чаму боль мой безупынны, а рана мая невылечная, ня хоча загаіцца? Няўжо Ты станешся для мяне як воды падманлівыя, [крыніца] няпэўная?
Надзея Ізраіля, ГОСПАДЗЕ! Усе, якія пакідаюць Цябе, будуць асаромленыя. Тыя, якія адварочваюцца ад Цябе, будуць запісаныя на зямлі, бо яны пакінулі ГОСПАДА, крыніцу вады жывой.
а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.
як напісана: «Вось, Я кладу на Сыёне камень спатыкненьня і скалу згаршэньня; і кожны, хто верыць у Яго, ня будзе асаромлены».