ЁВА 6:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «О, каб было ўзята на вагу гора маё, і разам з ім былі ўзважаны пакуты мае! Біблія (пераклад В. Сёмухі) о, калі б правільна былі ўзважаныя мае енкі, і разам зь імі паклалі на шалі пакуту маю! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «О, каб узважылі гора маё і няшчасце маё паклалі побач на шалях! |
Няхай узважыць Ён мяне на вагах справядлівых, і няхай ведае Бог невінаватасьць маю.
Цяпер кранула цябе цярпеньне вялікае, і ты аслабеў, кранула цябе яно, і ты ўстрывожыўся.