ЁВА 40:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці можа хто ўзяць яго на вачах ягоных? Ці можаш пракалоць яму ноздры гакам? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці возьме хто яго ў вачах ягоных і ці праколе яму нос бусаком? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто можа захапіць яго на вачах яго ці пракалоць яму ноздры калом? |
Калі рака ўздымаецца, ён не баіцца, ён бясьпечны, хоць Ярдан даходзіць да пашчы ягонай.
Якія шматлікія, ГОСПАДЗЕ, дзеі Твае! Усё Ты ў мудрасьці ўчыніў, зямля поўная даброцьцяў Тваіх.
У той дзень ГОСПАД наведае мячом Сваім, цяжкім і моцным левіятана, зьмея спрытнага, левіятана, зьмея выкрутлівага, і заб’е цмока, які ў моры.