ЁВА 38:31 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ты можаш зьвязаць зьвязы Стажар’я, і ці можаш разьвязаць вузел Касцоў? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці можаш ты завязаць вузел Хіма і разьвязаць повязі Кесіль? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці здолееш злучыць шэраг зорак Пляядаў або ці зможаш развязаць пояс Арктура? |
А Ён — Той, Які ўчыніў Стажар’е і Касцоў, і цень сьмерці ператварае ў раніцу, і дзень робіць цёмным як ноч. Ён кліча воды мора і вылівае іх на аблічча зямлі; ГОСПАД — імя Ягонае.