Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая [выйдзе] з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і аддам іх бліжняму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на вачах сонца гэтага.
ЁВА 31:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) няхай жонка мая меле для другога, і няхай іншыя прыхіляюцца да яе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) хай мая жонка меле на іншага, і хай іншыя зьдзекуюцца зь яго, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) хай мая жонка меле для другога і хай іншыя схіляюцца над ёю. |
Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая [выйдзе] з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і аддам іх бліжняму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на вачах сонца гэтага.
I памрэ кожны першародны ў зямлі Эгіпецкай, ад першароднага фараона, які сядзіць на пасадзе сваім, да першароднага нявольніцы, якая пры жорнах, і ўсе першародныя скаціны.
Вазьмі жорны і мялі муку, і здымі вэлюм твой, падкашы сукенку, адкрый ногі, пераходзь праз рэкі.
Дзеля таго жонак іхніх Я аддам іншым, палі іхнія — [іншым] уласьнікам, бо ад найменшага да найбольшага яны хцівыя да зыску. Ад прарока да сьвятара ўсе робяць хлусьню.
Заручышся з жонкай, а іншы мужчына будзе спаць з ёй. Пабудуеш дом, але ня будзеш жыць у ім, пасадзіш вінаграднік, але не зьбярэш пладоў ягоных.