ЁВА 23:14 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Ён зробіць, што прызначыў пра мяне, і шмат такога ёсьць у Яго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Так, Ён выканаў тое, што належала мне, і падобнага на гэта многа ў Яго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі Ён на мне споўніў волю Сваю, то і іншых падобных рэчаў ёсць у Яго багата. |
Таму я дрыжу перад абліччам Ягоным, разважаю [пра Яго], і ў страху вялікім перад Ім.
Голас грымотаў Тваіх у віхуры; маланкі сусьвет асьвятлялі; зямля трэслася і дрыжэла.
Голас ГОСПАДА кліча ад гораду, і [той, хто мае] цьвярозы розум, баіцца імя Твайго: «Пачуйце кій і Таго, Хто прызначыў яго.
О, глыбіня багацьця, і мудрасьці, і веданьня Божага! Як неспасьцігальныя прысуды Ягоныя і недасьледныя шляхі Ягоныя!
каб ніхто не пахіснуўся ў прыгнётах гэтых: бо вы самі ведаеце, што мы на гэта пастаўлены.
бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,
камень спатыкненьня і скала згаршэньня для тых, якія спатыкаюцца аб слова, не скараючыся, дзеля чаго і пакінутыя.