ЁВА 20:24 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Будзе ён уцякаць ад зброі жалезнай, і патрапіць пад лук мядзяны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як уцячэ ён ад зброі жалезнай, - пратне яго лук медны; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзе ўцякаць ён ад жалезнай зброі ды патрапіць пад медны лук. |
А рэшткі [Сірыйцаў] уцяклі ў Афэк, у горад, але на дваццаць сем тысячаў чалавек, якія там засталіся, заваліўся мур. І Бэн-Гадад уцёк, і хаваўся ў горадзе з пакою ў пакой.
аж пакуль страла праб’е вантробы яго; як птушка, што кідаецца ў сіло, і ня ведае, што на загубу яе.
І станецца, што той, хто ўцячэ ад крыку жаху, уваліцца ў яму, а той, хто вылезе з ямы, трапіць у пастку, бо адчыніліся вокны нябесныя і затрэсьліся падваліны зямлі.
[Гэта так], як чалавек уцячэ ад ільва, і сустрэне мядзьведзя; або прыйшоў у дом, і абапёрся рукою сваёю аб сьцяну, і яго ўкусіла зьмяя.