ЁІЛЯ 1:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хіба не перад вачыма нашымі забіраецца ежа, з Дому Бога нашага [забіраецца] радасьць і пацяшэньне? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці ня перад нашымі вачыма адбіраецца ежа, ад дома Бога нашага - весялосьць і радасьць? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці ж на вачах нашых не зніклі харчы, а з дома Бога нашага — радасць і весялосць? |
каб я прыйшоў да ахвярніка Божага, да Бога радасьці і пацяшэньня майго, і на гусьлях буду славіць Цябе, Божа, мой Божа!
[А той] падымецца ў дзень той, кажучы: «Не магу перавязаць раны, і ў доме маім няма ані хлеба, ані адзеньня. Ня стаўце мяне кіраўніком народу».
Падперажыцеся [зрэбніцай] і лямантуйце, сьвятары, галасіце, служыцелі ахвярніка, хадзіце, начуйце ў зрэбніцы, служыцелі Бога майго, бо затрыманыя ахвяры хлебныя і ахвяры вадкія ў Доме Бога вашага.