А Бэн-Гадад, валадар Сірыі, сабраў усё войска сваё, і трыццаць два валадары [былі] з ім, і коні, і калясьніцы. І ён пайшоў, і аблёг Самарыю, і ваяваў супраць яе.
4 ЦАРСТВАЎ 8:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І калі ён расказваў валадару пра тое, як [Элісэй] уваскрасіў мёртвага, вось, жанчына, сына якой ён уваскрасіў, прасіла валадара пра [вяртаньне] дому свайго і поля свайго. І сказаў Гехазі: «Гаспадару мой, валадар, гэта тая жанчына і гэта той сын ейны, якога ўваскрасіў Элісэй». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І тым часам як ён расказваў цару, што той уваскрэсіў памерлага, жанчына, сына якое ён уваскрэсіў, прасіла цара за дом свой і за поле сваё. І сказаў Гіезій: гаспадару мой цар, гэта тая самая жанчына і той самы сын яе, якога ўваскрэсіў Елісей. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І, калі ён расказаў пра тое, як Элісей уваскрасіў мёртвага, з’явілася жанчына, сына якой ён уваскрасіў, і маліла цара аб доме сваім і палях сваіх. І сказаў Гэхазі: «Гаспадару мой, цар, гэта тая жанчына і гэта яе сын, якога ўваскрасіў Элісей». |
А Бэн-Гадад, валадар Сірыі, сабраў усё войска сваё, і трыццаць два валадары [былі] з ім, і коні, і калясьніцы. І ён пайшоў, і аблёг Самарыю, і ваяваў супраць яе.
І сказаў ён слузе свайму Гехазію: «Пакліч Шунамянку гэтую». І ён паклікаў яе, і яна стала перад абліччам ягоным.
І вярнуўся, і хадзіў па доме туды і сюды, і ўзыйшоў, і прыціснуўся да яго, і хлопец пазяхнуў сем разоў і расплюшчыў хлопец вочы свае.
І сказаў адзін са слугаў ягоных: «Ніхто, гаспадару мой, валадар, бо прарок Элісэй, які ў Ізраілі, паведамляе валадару Ізраіля словы, якія ты гаворыш у спальні сваёй».
І сталася, калі валадар Ізраіля абыходзіў муры, адна жанчына закрычала да яго, кажучы: «Ратуй мяне, гаспадару мой, валадар!»
І спытаўся валадар жанчыну пра гэта, і яна расказала яму. І валадар даў ёй аднаго ўрадоўца, кажучы: «Вярні ёй усё, што яе, і ўсе прыбыткі з поля ад дня, у які пакінула яна зямлю, і аж да цяпер».
І сказала яму Зэрэш, жонка ягоная, і ўсе сябры ягоныя: «Няхай падрыхтуюць дрэва высокае ў пяцьдзясят локцяў, і раніцаю скажы валадару, і павесяць Мардэхая на ім, і пойдзеш на гасьціну з валадаром вясёлым». І было добрым гэтае слова для Амана, і ён падрыхтаваў дрэва.
Хвала Давіда. Буду вывышаць Цябе, Божа мой і Валадару, і дабраслаўляць імя Тваё на вякі і вечна!
І павярнуўся я, і ўбачыў пад сонцам, што ня шпаркім [даецца пасьпяховы] бег і не магутным — [перамога ў] вайне, і ня мудрым — хлеб, і не разумным — багацьце, і ня знаўцам — зычлівасьць, бо ад часу і выпадку залежыць усё гэта.
І пайшла, і прыйшла, і зьбірала на полі за жняцамі. І здарылася, што яна патрапіла на частку поля Боаза, які быў з калена Элімэлеха.
І пазнаў Саўл голас Давіда, і сказаў: «Ці гэта голас твой, сыне мой Давід?» І Давід сказаў: «Гэта голас мой, гаспадару мой, валадар».