І ўзялі дзьве калясьніцы з коньмі, і валадар паслаў іх у табар Сірыйскі, кажучы: «Ідзіце і паглядзіце!»
4 ЦАРСТВАЎ 7:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшлі яны за імі аж да Ярдану, і вось, уся дарога поўная адзеньня і рэчаў, якія кідалі Сірыйцы, уцякаючы. І вярнуліся пасланцы, і паведамілі валадару. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ехалі за ім да Ярдана, і вось уся дарога ўсланая вопраткай і рэчамі, якія пакідалі Сірыйцы пры пасьпешлівых уцёках сваіх. І вярнуліся пасланцы, і данесьлі цару. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Пайшлі яны за імі аж да Ярдана; і вось, уся дарога была закідана адзеннем і рэчамі, якія кідалі сірыйцы, уцякаючы. І вярнуліся пасланцы, і расказалі гэта цару. |
І ўзялі дзьве калясьніцы з коньмі, і валадар паслаў іх у табар Сірыйскі, кажучы: «Ідзіце і паглядзіце!»
І выйшаў народ, і рабаваў табар Сірыйцаў. І была сэя найчысьцейшай мукі за адзін сыкль, і дзьве сэі ячменю за адзін сыкль, паводле слова ГОСПАДА.
І напоі ў посудзе залатым, і посуд ад посуду адрозьніваўся, і віна валадарскага шмат, паводле [магчымасьці] рукі валадара.
І адказаў шатан ГОСПАДУ, і сказаў: «Скуру за скуру, а за жыцьцё сваё аддасць чалавек усё, што мае.
А што вы будзеце рабіць у дзень наведваньня, калі загуба прыйдзе здалёк? Да каго пабяжыцё за дапамогай і дзе пакінеце славу вашую?
У той дзень выкіне чалавек кратам і кажанам ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якія зрабіў сабе, каб пакланяцца ім,
І будзе вісець на ім уся слава дому бацькі ягонага, парасткі і атожылкі, усё начыньне дробнае ад талерак да ўсялякіх збаноў.
Бо ў той дзень кожны адкіне ідалаў сваіх срэбных і ідалаў сваіх залатых, якіх зрабілі на грэх рукі вашыя.
Адкіньце ад сябе ўсе злачынствы свае, праз якія вы бунтаваліся [супраць Мяне], і ўчыніце сабе сэрца новае і дух новы. Навошта вы маеце паміраць, дом Ізраіля?
Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?
Дык і мы, маючы навокал нас гэткае воблака сьведкаў, адкінуўшы ўсякі цяжар і грэх, які нас аблытвае, з цярплівасьцю будзем бегчы ў змаганьні, што ляжыць перад намі,