І сказаў валадар Ізраіля: «Бяда! бо паклікаў ГОСПАД трох валадароў, каб аддаць іх у рукі Мааву».
4 ЦАРСТВАЎ 6:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сталася, калі адзін сек бервяно, сякера ягоная ўпала ў ваду. І закрычаў ён, і сказаў: «Аёй, гаспадару мой! Яна ж пазычаная!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі адзін валіў бервяно, сякера ягоная ўпала ў ваду. І закрычаў ён і сказаў: ах, гаспадару мой! а ён узяў быў на патрыманьне! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А здарылася, што, калі адзін сек дрэва, сякера ўпала ў ваду, і закрычаў ён і сказаў: «О гаспадару мой! Яна ж пазычаная!» |
І сказаў валадар Ізраіля: «Бяда! бо паклікаў ГОСПАД трох валадароў, каб аддаць іх у рукі Мааву».
І пайшла яна, і паведаміла чалавеку Божаму, а ён сказаў ёй: «Ідзі, прадай алей і вярні доўг пазычальніку твайму. А ты і сыны твае жывіце з таго, што засталося».
І ўстаў рана слуга чалавека Божага, і выйшаў, і вось, войска вакол гораду, коні і калясьніцы. І сказаў [Элісэю] юнак ягоны: «Аёй, гаспадару мой! Што будзем рабіць?»
І сказаў чалавек Божы: «Дзе яна ўвалілася?» І той паказаў яму месца. І адсек ён [кавалак] дрэва, і ўкінуў туды, і выплыла сякера.
Калі ступіцца жалезная [сякера] і лязо яе не навострана, трэба больш прыкладаць сілы, але больш карысьці будзе скарыстацца мудрасьцю.
стаўшы здалёк дзеля страху ад мучэньняў яе і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі Бабілон, горад магутны, бо ў адну гадзіну прыйшоў суд твой!»
і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, апрануты ў вісон, і пурпур, і кармазын, і аздоблены золатам, і каштоўным камянём, і пэрламі,
І сыпалі пыл на галовы свае, і крычалі, плачучы і галосячы, і кажучы: «Гора, гора, горад вялікі, у якім узбагаціліся ад каштоўнасьцяў ягоных усе, хто мае караблі на моры, бо ў адну гадзіну ён спустошаны!