І шукалі прыгожую маладую дзяўчыну ў-ва ўсіх межах Ізраіля, і знайшлі Абішаг Шунамянку, і прывялі яе да валадара.
4 ЦАРСТВАЎ 4:36 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І паклікаў [Элісэй] Гехазія, і сказаў: «Пакліч Шунамянку гэтую». І той паклікаў яе, і яна ўвайшла да яго, і ён сказаў: «Вазьмі сына твайго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паклікаў ён Гіезія і сказаў: пакліч гэтую Санаміцянку. І той паклікаў яе. Яна прыйшла да яго, і ён сказаў: вазьмі сына твайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паклікаў ён Гэхазі, і сказаў яму: «Пакліч сунаміцянку гэту». Той паклікаў яе, і яна ўвайшла да яго. Ён сказаў: «Вазьмі сына свайго». |
І шукалі прыгожую маладую дзяўчыну ў-ва ўсіх межах Ізраіля, і знайшлі Абішаг Шунамянку, і прывялі яе да валадара.
І ўзяў Ільля хлопчыка, і занёс яго з верхняга пакою ў дом, і аддаў яго маці ягонай, і сказаў Ільля: «Глядзі, жывы сын твой».
І вярнуўся, і хадзіў па доме туды і сюды, і ўзыйшоў, і прыціснуўся да яго, і хлопец пазяхнуў сем разоў і расплюшчыў хлопец вочы свае.
І яна ўвайшла, і ўпала да ног ягоных, і пакланілася да зямлі, і ўзяла сына свайго, і выйшла.
І Элісэй прамовіў да той жанчыны, сына якой уваскрасіў, кажучы: «Устань і ідзі ты і дом твой, і абжывіся на чужыне, бо ГОСПАД вырашыў пра голад, які прыходзіць на зямлю гэтую на сем гадоў».
жонкі атрымлівалі памёршых сваіх уваскрошанымі; а іншыя былі замучаныя, не дачакаўшыся адкупленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрашэньне,