I паслаў фараон, і паклікаў Язэпа; і хутка вывялі яго з лёху. I ён пагаліўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і прыйшоў да фараона.
4 ЦАРСТВАЎ 25:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зьняў [Егаяхін] шаты вязьнічныя, і еў заўсёды хлеб перад абліччам [Эвіль-Мэрадаха] ў-ва ўсе дні жыцьця свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і перамяніў турэмную вопратку ягоную, і ён усюды меў ежу ў яго, ва ўсе дні жыцьця ягонага. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і зняў Ёахін шаты свае астрожныя; і еў заўсёды хлеб перад царом ва ўсе дні жыцця свайго. |
I паслаў фараон, і паклікаў Язэпа; і хутка вывялі яго з лёху. I ён пагаліўся, і зьмяніў адзеньне сваё, і прыйшоў да фараона.
I зьняў фараон пярсьцёнак свой з рукі сваёй, і даў яго на руку Язэпу; і апрануў яго ў адзеньне з вісону, і ўзлажыў ланцуг залаты на шыю ягоную;
І сказаў яму Давід: «Ня бойся, бо я зьяўлю табе міласэрнасьць дзеля Ёнатана, бацькі твайго, і я зьвярну табе ўсе палі Саўла, бацькі твайго, і ты будзеш есьці хлеб са стала майго заўсёды».
А сынам Барзілая з Гілеаду зьявіш міласэрнасьць, і няхай яны ядуць за сталом тваім, бо яны прыйшлі з дапамогаю, калі я ўцякаў перад Абсаломам, братам тваім.
І выйшаў Егаяхін, валадар Юды, разам з маці сваёй, і слугамі сваімі, князямі сваімі і эўнухамі сваімі да валадара Бабілону. І валадар Бабілону ўзяў яго ў восьмым годзе валадараньня свайго.
І прыйшлі дзяўчаты Эстэр і эўнухі ейныя, і паведамілі ёй, і вельмі захвалявалася валадарка, і паслала шаты, каб Мардэхай апрануў [іх] і зьняў з сябе зрэбніцу сваю, але ён не прыняў.
А Мардэхай выйшаў ад аблічча валадара ў шаце валадарскай, блакітнай і белай, і [на ім] — вялікая залатая карона і плашч з вісону і пурпуру. І горад Шушан радаваўся і весяліўся.
разьвесяліць тых, якія плачуць на Сыёне, і даць ім дыядэму замест попелу, і алей радасьці замест смутку, адзеньне хвалы замест духу панурага, і назавуць іх дубамі праведнасьці, насаджэньнем ГОСПАДА для праслаўленьня Яго.
І Я выкіну цябе і маці тваю, якая нарадзіла цябе, у зямлю чужую, у якой вы не нарадзіліся, і там вы памрацё,
І зьняў Егаяхін шаты свае вязьнічныя, і еў хлеб заўсёды перад абліччам ягоным у-ва ўсе дні жыцьця свайго.
І Ён адказаў, і сказаў да тых, якія стаялі перад абліччам Ягоным, кажучы: “Здыміце з яго адзеньне запэцканае”. А яму сказаў: “Глядзі, Я зьняў з цябе беззаконьне тваё, і апрануў цябе ў шаты ўрачыстыя”.
А бацька сказаў слугам сваім: “Прынясіце найлепшыя шаты, і апраніце яго, і дайце пярсьцёнак на руку ягоную і сандалы на ногі.