І паставіў ён сьвятыню на ўзгорку, і паставіў сьвятарамі [звычайных] людзей, якія не былі сынамі Левія.
4 ЦАРСТВАЎ 17:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадаў валадар Асірыі, кажучы: «Завядзіце туды аднаго са сьвятароў, якога адтуль забралі ў няволю. Няхай ён ідзе і жыве там, і няхай навучыць іх прысудам Бога зямлі той». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў цар Асірыйскі, і сказаў: адпраўце туды аднаго сьвятара з тых, што вы выселілі адтуль; няхай пойдзе і жыве там, і ён навучыць іх закону Бога той зямлі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А цар асірыйцаў загадаў, кажучы: «Завядзіце туды аднаго са святароў, якіх адтуль забралі ў няволю, і хай ён ідзе і жыве з імі, і хай вучыць іх законам Бога той зямлі». |
І паставіў ён сьвятыню на ўзгорку, і паставіў сьвятарамі [звычайных] людзей, якія не былі сынамі Левія.
І закрычаў [чалавек Божы] на ахвярнік паводле слова ГОСПАДА, і сказаў: «Ахвярнік, ахвярнік, гэта кажа ГОСПАД: “Вось, у доме Давіда народзіцца сын на імя Ёсія, і ён на табе складзе ў ахвяру сьвятароў узгоркаў, якія кадзяць пры табе, і спаліць на табе косткі чалавечыя».
І сказалі валадару Асірыі, кажучы: «Народы, якія ты перасяліў і пасяліў у гарадах Самарыі, ня ведаюць прысудаў Бога зямлі той, і Ён спслаў на іх ільвоў, і вось, яны забіваюць іх, бо яны ня ведаюць прысудаў Бога зямлі той».
І пайшоў адзін са сьвятароў, якога забралі ў няволю з Самарыі, і абжыўся ў Бэтэлі, і вучыў іх, як яны маюць баяцца ГОСПАДА.
і прызначылі ў сябе сьвятароў для ўзгоркаў і для казлоў, і для быкоў, якіх ён зрабіў.
А ты, Эзра, паводле мудрасьці Бога твайго, якая ў руцэ тваёй, прызнач урадоўцаў і судзьдзяў, якія будуць судзіць увесь народ, які ў Зарэччы, усіх, якія ведаюць Закон Бога твайго; і вучыце тых, якія ня ведаюць.
І сказаў Міха: «Цяпер я ведаю, што ГОСПАД будзе рабіць мне добрае, бо я маю лявіта сьвятаром».