Ведайце цяпер, што нішто ня ўпала на зямлю са словаў ГОСПАДА, якія Ён прамовіў супраць дому Ахава. ГОСПАД зьдзейсьніў тое, што прамовіў праз слугу Свайго Ільлю».
4 ЦАРСТВАЎ 15:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо такое [было] слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў да Егу, кажучы: «Сыны твае аж да чацьвёртага пакаленьня будуць сядзець на пасадзе Ізраіля». І так сталася. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Такое было слова Госпада, якое Ён сказаў Іую, сказаўшы: сыны твае да чацьвёртага роду будуць сядзець на троне Ізраілевым. І збылося так. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такое было слова Госпада, якое сказаў ён Егу, кажучы: «Сыны твае аж да чацвёртага пакалення будуць сядзець на пасадзе Ізраэля». І так сталася. |
Ведайце цяпер, што нішто ня ўпала на зямлю са словаў ГОСПАДА, якія Ён прамовіў супраць дому Ахава. ГОСПАД зьдзейсьніў тое, што прамовіў праз слугу Свайго Ільлю».
І ГОСПАД сказаў Егу: «За тое, што ты добра выканаў тое, што слушнае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахава, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраіля аж да чацьвёртага пакаленьня».
У дваццаць трэцім годзе Ёаша, сына Ахазіі, валадара Юды, Егаахаз, сын Егу, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сямнаццаць гадоў.
У трыццаць сёмым годзе Ёаша, валадара Юды, Егааш, сын Егаахаза, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шаснаццаць гадоў.
І супачыў Егааш з бацькамі сваімі, і Ерабаам сеў на пасадзе ягоным. І быў пахаваны Егааш у Самарыі з валадарамі Ізраіля.
І супачыў Ерабаам з бацькамі сваімі, валадарамі Ізраіля, і стаў валадаром пасьля яго Захарыя, сын ягоны.
Толькі словы Мае і пастановы Мае, якія Я загадаў слугам Маім прарокам, ці не дасягалі бацькоў вашых? І яны навярнуліся, і сказалі: “Як ГОСПАД Магуцьцяў думаў зрабіць нам паводле шляхоў нашых і паводле ўчынкаў нашых, так і зрабіў нам”».
Бог — гэта не чалавек, каб Ён падманваў, і ня сын чалавечы, каб памыляўся. Ці ж Ён кажа і ня робіць? Ці ж Ён прамовіў і ня споўніў?
Калі Ён назваў багамі тых, да якіх было слова Божае, і ня можа быць парушана Пісаньне,
Тады сказалі яны адзін аднаму: «Ня будзем разьдзіраць яе, але кінем жэрабя, чыёй яна будзе», каб споўнілася Пісаньне, якое кажа: «Падзялілі адзеньне Маё між сабою і пра шату Маю кідалі жэрабя». Так і ўчынілі жаўнеры.
«Мужы браты! Мусіла споўніцца тое Пісаньне, якое казаў раней Дух Сьвяты праз вусны Давіда пра Юду, што стаўся павадыром тых, якія схапілі Ісуса,
І рос Самуэль, і ГОСПАД быў з ім. І з усіх словаў ягоных ніводнае ня ўпала на зямлю.