Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 13:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 У дваццаць трэцім годзе Ёаша, сына Ахазіі, валадара Юды, Егаахаз, сын Егу, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сямнаццаць гадоў.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 У дваццаць трэці год Ёаса, сына Ахозіінага, цара Юдэйскага, зацараваў Ёахаз, сын Іуя, над Ізраілем у Самарыі, і валадарыў сямнаццаць гадоў,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 На дваццаць трэці год Ёаса, сына Ахазіі, цара Юдэі, Ёахаз, сын Егу, стаўся царом Ізраэля ў Самарыі на сямнаццаць гадоў.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 13:1
10 Крыжаваныя спасылкі  

А ў сёмы год Егаяда паслаў і ўзяў сотнікаў, і Керэтаў, і варту, і ўвёў іх да сябе ў Дом ГОС­ПАДА, і заключыў з імі запавет, і запрысягнуў іх у Доме ГОСПАДА, і паказаў ім сына валадара.


Ахазія меў дваццаць два гады, калі стаў валадаром, і адзін год валадарыў у Ерусаліме. Імя маці ягонай — Аталія, дачка Омры, валадара Ізраіля.


І паўсталі слугі ягоныя, і змовіліся, і забілі Ёаша ў Бэт-Мілло, на дарозе ў Сіллу.


І рабіў ён ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і хадзіў у грахах Ерабаама, сына Навата, які ўвёў у грэх Ізраіля, і не адварочваўся ад іх.


І ГОСПАД сказаў Егу: «За тое, што ты добра выканаў тое, што слушнае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахава, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраіля аж да чацьвёртага пакаленьня».


Ёаш меў сем гадоў, калі стаў валадаром.


У трыццаць сёмым годзе Ёаша, валадара Юды, Егааш, сын Егаахаза, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шаснаццаць гадоў.


Бо такое [было] слова ГОСПАДА, якое Ён прамовіў да Егу, кажучы: «Сыны твае аж да чацьвёртага пакаленьня будуць сядзець на пасадзе Ізраіля». І так сталася.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы